Філіялы ВП “Віцебскаблгаз” аказваюць паслугі па мантажы і перамантажы

Peremontazh.JPG

газавага абсталявання.

Кошт залежыць ад аб’ёмаў работ і колькасці выдаткаваных матэрыялаў і вызначаецца ў адпаведнасці з тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, фактычным коштам абсталявання і матэрыялаў, на падставе актаў здачы-прыёмкі выкананых будаўнічых і іншых спецыяльных мантажных работ.

 

 Для заяўкі на мантаж (перамантаж) бытавога газавага абсталявання неабходна звяртацца ў філіялы ВП “Віцебскаблгаз” па тэрытарыяльным размяшчэнні аб’ектаў газаспажывання.

 

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з Правіламі карыстання газам у побыце ажыццяўляць самавольнае падключэнне, адключэнне газавыкарыстальнага абсталявання і яго перастаноўку з ужываннем зваркі, а таксама перападключэнне на далучальны гнуткі шланг, разборку гэтага абсталявання і яго рамонт, умешвацца ў працу індывідуальных прыбораў уліку расходу газу ЗАБАРАНЯЕЦЦА.