Парадак выканання рамонтных, будаўнічых і земляных работ у ахоўнай зоне аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы вызначаны Палажэннем аб парадку ўстанаўлення ахоўных зон аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, памерах і рэжыме іх выкарыстання, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.11.2007 № 1474 (далей — Палажэнне).

Патрабаванні гэтага Палажэння абавязковыя для юрыдычных і

Proizvodstvo%20zemlyanih%20rabot.jpg

фізічных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць у ахоўнай зоне аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы.

У адпаведнасці з Палажэннем у мэтах забеспячэння прамысловай, пажарнай і экалагічнай бяспекі пры эксплуатацыі аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы ўстанаўліваюцца ахоўныя зоны:

- уздоўж газаправодаў высокага ціску I катэгорыі – у выглядзе ўчастка зямлі, абмежаванага ўмоўнымі лініямі, якія праходзяць у 10 метрах ад восі газаправода з кожнага боку;

- уздоўж газаправодаў высокага ціску II катэгорыі – у выглядзе ўчастка зямлі, абмежаванага ўмоўнымі лініямі, якія праходзяць у 7 метрах ад восі газаправода з кожнага боку;

- уздоўж газаправодаў сярэдняга ціску – у выглядзе ўчастка зямлі, абмежаванага ўмоўнымі лініямі, якія праходзяць у 4 метрах ад восі газаправода з кожнага боку;

- уздоўж газаправодаў нізкага ціску – у выглядзе ўчастка зямлі, абмежаванага ўмоўнымі лініямі, якія праходзяць у 2 метрах ад восі газаправода з кожнага боку;

- вакол будынкаў газарэгулятарных пунктаў, тэрыторый АГЗС, рэзервуарных установак і групавых балонных установак – у выглядзе ўчастка зямлі, абмежаванага ўмоўнай лініяй, адлеглай ад межаў тэрыторый названых аб’ектаў на 10 метраў ва ўсе бакі;

- уздоўж падводных пераходаў – у выглядзе ўчастка воднай прасторы ад воднай паверхні да дна, заключанага паміж паралельнымі плоскасцямі, адлеглымі ад крайніх восяў нітак пераходаў на 50 метраў з кожнага боку.

Правядзенне рамонтных, будаўнічых і земляных работ у ахоўных зонах аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, вызначаных Палажэннем, дапускаецца толькі пасля атрымання ордара на раскопкі і дазволу на права правядзення рамонтных, будаўнічых і земляных работ, што выдаецца газазабеспячальнай арганізацыяй (далей – дазволу).

Выдача дазволаў ажыццяўляецца па пісьмовай заяве ў адпаведнасці з п. 3.13 Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 № 156.

Да згаданай заявы таксама прыкладаюцца:

- план правядзення работ, схема правядзення работ;

- копія загаду аб прызначэнні адказнай асобы (кіраўніка работ) з ліку спецыялістаў;

- копіі пратаколаў праверкі ведаў і пасведчанняў выканаўцаў работ.

Для атрымання дазволу неабходна звяртацца ў філіялы ВП “Віцебскаблгаз” па тэрытарыяльным размяшчэнні аб’ектаў газаспажывання ў зоне вызначанай вытворчасці работ.

 

Ohrannie%20zoni.jpg

Юрыдычныя і фізічныя асобы, якія атрымалі дазвол, абавязаны кіравацца парадкам правядзення рамонтных, будаўнічых і земляных работ і выконваць умовы іх выканання, выкладзеныя ў дазволе.

Для прыняцця неабходных мер засцярогі і папярэджання пашкоджанняў падземных газаправодаў арганізацыя (фізічная асоба), якая праводзіць рамонтныя, будаўнічыя і земляныя работы, пасля атрымання дазволу і ордэра на раскопкі, павінна за суткі да пачатку работ выклікаць прадстаўнікоў газазабеспячальнай арганізацыі на месца правядзення работ, устанавіць сумесна з імі дакладнае размяшчэнне газаправодаў шляхам ускрыцця (шурфавання) і прыняць неабходныя меры, якія забяспечваюць іх поўную захаванасць.

Фізічная асоба або персанал юрыдычнай асобы, занятыя на правядзенні рамонтных, будаўнічых і земляных работ у ахоўных зонах аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы ў адпаведнасці з планам правядзення работ, павінны быць праінструктаваныя аб паслядоўнасці бяспечнага правядзення работ, азнаёмленыя з месцазнаходжаннем газаправода і збудаванняў на ім, іх пазначэннем на мясцовасці, магчымымі інцыдэнтамі і дзеяннямі пры іх узнікненні.

Ускрыццё і засыпанне газаправодаў абавязкова павінны выконвацца ў прысутнасці прадстаўніка газазабеспячальнай арганізацыі з захаваннем мер засцярогі, каб пазбегнуць пашкоджання газаправода. У выпадку, калі засыпанне газаправода было праведзена без прадстаўніка газазабеспячальнай арганізацыі, апошні мае права запатрабаваць паўторнае ўскрыццё газаправода для яго абследавання.

 

Правядзенне рамонтных, будаўнічых і земляных работ без ордара на раскопкі і дазволу, што выдаецца газазабеспячальнай арганізацыяй, не дапускаецца. Работнікі газазабеспячальнай арганізацыі па прад’яўленні службовага пасведчання маюць права праверкі дакументаў, якія даюць права на правядзенне земляных работ у ахоўнай зоне аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы і на прыпыненне работ, што выконваюцца з парушэннем патрабаванняў Палажэння. Калі пры правядзенні рамонтных, будаўнічых і земляных работ газаправод будзе пашкоджаны, выканаўца работ павінен неадкладна паведаміць пра гэта ў спецыялізаванае падраздзяленне газазабеспячальнай арганізацыі.

Правядзенне рамонтных, будаўнічых і земляных работ без ордара на раскопкі і дазволу, што выдаецца газазабеспячальнай арганізацыяй, не дапускаецца. Работнікі газазабеспячальнай арганізацыі па прад’яўленні службовага пасведчання маюць права праверкі дакументаў, якія даюць права на правядзенне земляных работ у ахоўнай зоне аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы і на прыпыненне работ, што выконваюцца з парушэннем патрабаванняў Палажэння. Калі пры правядзенні рамонтных, будаўнічых і земляных работ газаправод будзе пашкоджаны, выканаўца работ павінен неадкладна паведаміць пра гэта ў спецыялізаванае падраздзяленне газазабеспячальнай арганізацыі.

 

Форма заявы (для юрыдычных асоб) на атрыманне дазволу на права правядзення рамонтных, будаўнічых і земляных работ у ахоўнай зоне размяшчэння падземных газаправодаў.

Форма заявы (для фізічных асоб) на атрыманне дазволу на права правядзення рамонтных, будаўнічых і земляных работ у ахоўнай зоне размяшчэння падземных газаправодаў. на права правядзення рамонтных, будаўнічых і земляных работ у ахоўных зонах аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы;