Што такое чадны газ і чым ён небяспечны

Берегите себя и своих близких

 

Чадны газ (монааксід вугляроду, аксід вугляроду, вокіс вугляроду, СО) – гэта прадукт згарання, які з’яўляецца атрутным газам без колеру і паху.

Вокіс вугляроду – адна з асноўных прычын атручвання і гібелі людзей ва ўсім свеце. Пры гэтым у пераважнай большасці выпадкаў атручэнне чадным газам адбываецца не толькі ад спальвання бытавога гаручага газу, але і ад спальвання іншых відаў цвёрдага паліва пры эксплуатацыі пячэй у жылых дамах, у лазнях, у гаражах.

Утварэнне сумесі чаднага газу адбываецца ў выніку гарэння ва ўмовах недахопу кіслароду. Павышэнне канцэнтрацыі вокісу вугляроду ў памяшканні адбываецца ў выпадку адсутнасці прытоку свежага паветра, дрэннай працы вентыляцыі, з-за няспраўных комінаў падчас працы газавыкарыстальнага абсталявання. Знаходжанне на працягу 5 хвілін у памяшканні, якое змяшчае ў паветры 0,32% чаднага газу, небяспечна для жыцця. Акрамя таго, ветранае надвор’е можа выклікаць зваротную цягу ў дымавых і вентыляцыйных каналах, а з прычыны гэтага — прадукты гарэння і ў тым ліку чадны газ замест таго, каб адводзіцца вонкі, будуць збірацца ў памяшканні.

Сімптомы атручвання чадным газам спачатку распазнаць вельмі цяжка. Пры пачатковым уздзеянні чадны газ выклікае дэзарыентацыю, што перашкаджае свядомым паводзінам. З’яўленне аднолькавых сімптомаў ва ўсіх людзей, якія знаходзяцца ў адным памяшканні, дазваляе распазнаць момант атручвання чадным газам.

 признаки отравления

Пры лёгкім атручэнні — галаўны боль, стук у скронях, галавакружэнне, болі ў грудзях, сухі кашаль, слёзацячэнне, млоснасць, ваніты, магчымыя галюцынацыі, павышэнне артэрыяльнага ціску. Пры атручванні сярэдняй цяжкасці: моцны шум у вушах, санлівасць, магчымы рухальны параліч пры захаванай прытомнасці. Пры цяжкім атручванні: страта прытомнасці, кома, сутаргі, парушэнне дыхання, пасіненне слізістых абалонак і скуры твару. Смерць звычайна надыходзіць на месцы здарэння, у выніку спынення дыхання і падзення сардэчнай дзейнасці.

 

Першая дапамога пры атручванні чадным газам:

1. Адразу пасля з’яўлення першых прыкмет варта вынесці пацярпелага на свежае паветра і выклікаць хуткую дапамогу. Акрамя таго, неабходна ліквідаваць паступленне чаднага газу, каб яго ўцечка не прывяла да іншых ахвяр.

2. Калі пацярпелы знаходзіцца ў прытомнасці, то яго трэба пакласці, забяспечыць спакой, а таксама пастаянны доступ свежага паветра.

3. У тым выпадку, калі пацярпелы ў непрытомнасці, трэба неадкладна правесці закрыты масаж сэрца разам са штучным дыханнем да прыходу чалавека ў прытомнасць ці да прыезду хуткай дапамогі.

4. Трэба памятаць, што, выносячы пацярпелага з месца з небяспечнай канцэнтрацыяй чаднага газу, трэба засцерагчы сябе, каб таксама не падвергнуцца яго ўздзеянню. Таму трэба дзейнічаць вельмі хутка і дыхаць праз марлю або насоўку.

 

Што рабіць, каб пазбегнуць атручэння чадным газам?

 Забараняецца:

- карыстацца няспраўнымі газавымі прыборамі і абсталяваннем, а таксама з адключанай (заблакіраванай) аўтаматыкай бяспекі;

- дапускаць да карыстання газавымі воданагравальнікамі дзяцей да 14 гадоў, асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення, а таксама асоб, якія не прайшлі інструктаж у газазабеспячальнай арганізацыі і якія не ведаюць правілаў бяспечнага карыстання гэтымі прыборамі;

- выкарыстоўваць газавыя пліты для абагравання памяшканняў;

- ажыццяўляць самавольнае падключэнне і адключэнне газавыкарыстальнага абсталявання, перастаноўку яго з ужываннем зваркі, а таксама перападключэнне на гуматканінны рукаў, разборку гэтага абсталявання і яго рамонт, умешвацца ў працу газавых лічыльнікаў;

- эксплуатаваць газавыкарыстальнае абсталяванне пры няспраўнасці дымавых і вентыляцыйных каналаў, а таксама адсутнасці цягі ў іх;

- эксплуатаваць газавыя воданагравальнікі (газавыя калонкі) і ацяпляльныя катлы пры адсутнасці актаў праверкі дымавых і вентыляцыйных каналаў.

 

У мэтах асабістай бяспекі неабходна запомніць і строга выконваць простыя правілы:

- памяшканні, у якіх усталявана газавыкарыстальнае абсталяванне, павінны пастаянна выветрывацца; рашоткі вентыляцыйных каналаў павінны быць пастаянна адкрыты, у памяшканні павінен быць забяспечаны прыток свежага паветра; вентыляцыйныя каналы павінны знаходзіцца ў спраўным стане;

- эксплуатаваць газавыя воданагравальнікі дазваляецца пры наяўнасці прытоку свежага паветра праз адчыненую фортку і падрэз у ніжняй частцы дзвярэй (для спальвання 1 м3 газу неабходна каля 9 м3 паветра), наяўнасці цягі ў дымавым і вентыляцыйным каналах;

- перад распальваннем газавага воданагравальніка трэба абавязкова праверыць наяўнасць цягі ў дымавым і вентыляцыйным каналах;

- своечасова праводзіць спецыялізаваную праверку тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў (тэрміны ўстаноўлены Правіламі карыстання газам у побыце ў залежнасці ад матэрыялу коміна);

- у зімовы час не радзей за адзін раз у месяц, а таксама ў перыяд рэзкага паніжэння тэмпературы вонкавага паветра, аглядаць агалоўкі комінаў у мэтах прадухілення іх абмярзання і забівання;

- неабходна ўтрымліваць газавыкарыстальнае абсталяванне ў чысціні і спраўным стане, своечасова праводзіць яго прафілактычнае тэхнічнае абслугоўванне.

У некаторых дамах, пабудаваных у першыя дзесяцігоддзі газіфікацыі, згодна з праектам газавыя воданагравальнікі (“калонкі”) з адкрытай камерай згарання ўсталяваны ў ванных пакоях. З цягам часу, прымаючы пад увагу аналіз абставінаў, якія мелі месца, няшчасных выпадкаў, дадзены спосаб усталявання быў забаронены як больш небяспечны, і ў новых дамах у адпаведнасці з сучаснымі будаўнічымі нормамі, газавыя прыборы.

Сигнализатор СО

 

Добрым памочнікам у папярэджанні выпадкаў атручэння чалавека стане сігналізатар чаднага газу.

шро

УП “Віцебскаблгаз” рэкамендуе ўсталяванне сігналізатараў загазаванасці чаднага газу. Пры з’яўленні чаднага газу ў памяшканні сігналізатары своечасова папярэдзяць жыхароў гукавымі сігналамі, што дапаможа своечасова зрэагаваць і ліквідаваць прычыну яго з’яўлення. Набыць апавяшчальнікі і сігналізатары чаднага газу можна ў любым упраўленні газавай гаспадаркі.

 

 

Нябачны забойца

 

Таксічнае дзеянне чаднага газу на арганізм чалавека вядома здаўна. Нягледзячы на досыць добрую дасведчанасць аб гэтай небяспецы, атручэнні нярэдка становяцца прычынай смерці. Ад атручэння чадным газам у Беларусі штогод гіне больш за 600 чалавек.

Самымі распаўсюджанымі крыніцамі чаднага газу з’яўляюцца: дамы з пячным ацяпленнем і камінамі, лазні і саўны, памяшканні, у якіх эксплуатуецца газавае абсталяванне (пліты, праточныя воданагравальнікі, ацяпляльныя катлы), гаражы з дрэннай вентыляцыяй, таксама асноўнай крыніцай чаднага газу з’яўляецца пажар.

Чадны газ (монааксід вугляроду, аксід вугляроду, вокіс вугляроду) – гэта прадукт няпоўнага згарання любога віду паліва, напрыклад, газу, нафты, газы, дроў або вугалю. Небяспека яго заключаецца ў тым, што ён не мае ні колеру, ні паху, ні смаку і распаўсюджваецца зусім непрыкметна для чалавека. Утварэнне сумесі чаднага газу адбываецца ў выніку гарэння ва ўмовах недахопу кіслароду. Павышэнне канцэнтрацыі вокісу вугляроду ў памяшканні адбываецца ў выпадку адсутнасці прытоку свежага паветра, дрэннай працы вентыляцыі, з-за няспраўных комінаў падчас працы газавыкарыстальнага абсталявання.

Причины отравления

Пасля траплення ў дыхальныя шляхі малекулы чаднага газу адразу трапляюць у крывяносную сістэму, яны звязваюцца з гемаглабінам, які, як вядома, “транспартуе” кісларод па ўсім арганізме, забяспечваючы працэс дыхання. Новае злучэнне блакіруе перадачу кіслароду, у выніку чаго надыходзіць удушша. Самымі адчувальнымі органамі з’яўляюцца чалавечы мозг, нервовая сістэма і сэрца. Яны больш за ўсё маюць патрэбу ў кіслародзе. Менавіта таму чалавек, які атруціўся чадным газам, не разумее наколькі сур’ёзная сітуацыя. Чалавек знаходзіцца ў замяшанні і не можа сабе дапамагчы, хоць і адчувае, што з ім нешта не так. Галоўная небяспека чаднага газу ў тым, што нават невялікай яго канцэнтрацыі дастаткова, каб выклікаць незваротныя наступствы. Ужо пасля некалькіх удыхаў з’яўляюцца першыя сімптомы атручвання.

Памятка

Інтэнсіўнасць сімптомаў атручэння залежыць ад таго, наколькі доўга ўздзейнічаў чадны газ на арганізм чалавека і якая была яго канцэнтрацыя ва ўдыханым паветры.

Адрозніваюць 3 ступені атручэння чадным газам. Лёгкая, сярэдняя і цяжкая.

Пры лёгкім атручэнні назіраецца галаўны боль, галавакружэнне, пульсацыя ў скронях, млоснасць, ваніты, цяжкасць дыхання, пяршэнне ў горле, непрыемныя адчуванні ў вобласці сэрца. Пры лёгкай ступені — страты прытомнасці, як правіла, не бывае.

Для атручэння сярэдняй цяжкасці характэрныя такія сімптомы, як моцны шум у вушах, санлівасць, магчымы рухальны параліч пры захаванай прытомнасці. Магчымая страта прытомнасці.

Пры цяжкім атручэнні – страта прытомнасці, сутаргі, парушэнне дыхання нават да спынення, змяненне колеру скурных пакроваў.

Названыя сімптомы больш характэрныя для атручэнняў, дзе чадны газ з’яўляецца асноўным, але не адзіным таксічным кампанентам. У выпадку атручэння чыстым чадным газам і пры значных яго канцэнтрацыях ва ўдыханым паветры пацярпелы непрыкметна для сябе губляе прытомнасць з наступным спыненнем дыхання і сардэчнай дзейнасці. Пры дозе 0,08% вокісу вугляроду ва ўдыханым паветры з’яўляюцца галаўны боль і ўдушша. Пры канцэнтрацыі да 0,32% – страта прытомнасці і параліч, праз паўгадзіны – смерць. Пры канцэнтрацыі звыш 0,32% надыходзіць страта прытомнасці пасля 2-3 удыхаў, смерць — менш чым праз 3 хвіліны. За што чадны газ атрымаў назву “нямога забойцы”.

Первая помощь при отравлении СО

Адразу пасля з’яўлення першых прыкмет варта вынесці пацярпелага на свежае паветра і выклікаць хуткую дапамогу. Калі пацярпелы знаходзіцца ў прытомнасці, то яго трэба пакласці, забяспечыць спакой, а таксама пастаянны доступ свежага паветра. Можна напаіць пацярпелага моцнай гарбатай ці кавай.

Трэба памятаць, што, выносячы пацярпелага з месца з небяспечнай канцэнтрацыяй чаднага газу, трэба засцерагчы сябе, каб таксама не падвергнуцца яго ўздзеянню. Таму трэба дзейнічаць вельмі хутка і дыхаць праз марлю або насоўку.

У тым выпадку, калі пацярпелы ў непрытомнасці, трэба неадкладна правесці закрыты масаж сэрца разам са штучным дыханнем да прыезду хуткай дапамогі.

Для таго каб прадухіліць атручэнне чадным газам, неабходна выконваць простыя правілы:

- выкарыстоўвайце толькі спраўнае пячное абсталяванне. Расколіны ў пячах, несвоечасова зачыненая засланка, забіты комін могуць прывесці да цяжкіх наступстваў;

- пры выкарыстанні газавага абсталявання неабходна сачыць за цягай у комінах і вентыляцыйных каналах, правяраць наяўнасць цягі як перад уключэннем (распальваннем) газавых прыбораў, так і падчас іх эксплуатацыі. У памяшканне павінен быць забяспечаны прыток свежага паветра праз адчыненую фортку.

- праводзіць своечасовае абслугоўванне газавыкарыстальнага абсталявання, а таксама праверку тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў;

- у зімовы перыяд неабходна пастаянна кантраляваць стан агалоўкаў дымавых і вентыляцыйных каналаў у мэтах прадухілення іх абмярзання;

- катэгарычна забараняецца выкарыстанне газавай пліты або духавой шафы для абагравання памяшкання

Памятайце: чадны газ каварны, ён дзейнічае хутка і незаўважна, таму жыццё і здароўе залежаць ад хуткасці прынятых мер.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!