Адным з ключавых фактараў, якія забяспечваюць бяспеку насельніцтва пры карыстанні

 TO%206.JPG

 Адным з ключавых фактараў, якія забяспечваюць бяспеку насельніцтва пры карыстанні газам у побыце, з’яўляецца своечасовае правядзенне работ па тэхнічным абслугоўванні ўнутраных газаправодаў і ўнутрыдамавога газавага абсталявання жылых дамоў.

Віды работ па тэхнічным абслугоўванні газавыкарыстальнага абсталявання, неабходнасць, перыядычнасць і аб’ёмы іх правядзення вызначаюцца Правіламі карыстання газам у побыце ў рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2013 №1136, тэхналагічнымі інструкцыямі на падставе тэхнічных нарматыўных прававых актаў і інструкцый па эксплуатацыі абсталявання.

У цяперашні час тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі прадугледжаны наступныя віды работ па тэхнічным абслугоўванні:

- поўнае тэхнічнае абслугоўванне (ПТА-1) запорных прылад на газаправодах-уводах і ўнутраных газаправодах, уводных газаправодаў, унутраных газаправодаў і газавага абсталявання з адключэннем ад газаразмеркавальнай сістэмы і выпрабаваннем на герметычнасць паветрам — 1 раз у 10 гадоў;

- поўнае тэхнічнае абслугоўванне (ПТА-2) запорных прылад на газаправодах-уводах і ўнутраных газаправодах, уводных газаправодаў, унутраных газаправодаў да першай запорнай прылады, усталяванай у кватэрах жылых будынкаў, без адключэння ад газаразмеркавальнай сістэмы – першы раз праз 5 гадоў пасля ўводу ў эксплуатацыю, наступныя - праз 10 гадоў;

- тэхнічнае абслугоўванне праточных воданагравальнікаў (ТА ВПГ) — адзін раз у 12 месяцаў;

- сезоннае тэхнічнае абслугоўванне ацяпляльных апаратаў і катлоў, што эксплуатуюцца сезонна (СТА) — штогод перад пачаткам ацяпляльнага сезону;

- тэхнічнае абслугоўванне ацяпляльнага абсталявання, якое працуе цэлы год – адзін раз у 12 месяцаў;

- заявачнае тэхнічнае абслугоўванне газавыкарыстальнага абсталявання (ЗТА) — па заяўках спажыўцоў газу.

Для правядзення тэхнічнага абслугоўвання неабходна звяртацца ў філіялы ВП “Віцебскаблгаз” па тэрытарыяльным размяшчэнні аб’ектаў газаспажывання.

TO%203.JPG

Паважаныя грамадзяне! Будзьце пільнымі! Лепш выдаткаваць некалькі лішніх секунд і пераканацца ў бяспецы вашых газавых прыбораў, чым ставіць пад пагрозу ўласнае жыццё і жыцці блізкіх вам людзей, а таксама здароўе і маёмасць!

Толькі агульнымі намаганнямі можна забяспечыць бяспеку чалавечых жыццяў!!!

TO%204.JPG