ВП “Віцебскаблгаз” аказвае паслугі па дыягностыцы тэхнічнага стану
газавыкарыстальнага абсталявання, якое адпрацавала нарматыўны тэрмін эксплуатацыі (газавыя і газаэлектрычныя пліты, газавыя праточныя воданагравальнікі і ацяпляльныя катлы).
Дыягностыка тэхнічнага стану газавыкарыстальнага абсталявання, якое адпрацавала нарматыўны тэрмін эксплуатацыі, указаны ў інструкцыі завода-вытворцы, павінна праводзіцца ў абавязковым парадку з мэтай вызначэння рэшткавага рэсурсу і магчымасці яго далейшай эксплуатацыі.
Неабходнасць правядзення дадзеных работ устаноўлена Правіламі карыстання газам у побыце ў рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2013 № 1136 і абумоўлена тым, што ў працэсе працяглай эксплуатацыі газавыкарыстальнага абсталявання, як і іншых тэхнічных прылад, адбываецца знос яго элементаў, што прыводзіць да страты іх першапачатковых уласцівасцей. Для кожнага віду газавыкарыстальнага абсталявання заводы-вытворцы вызначаюць тэрмін службы, на працягу якога пры выкананні пэўных умоў эксплуатацыі забяспечана захаванне прадугледжаных характарыстык.
У адрозненне ад іншых тэхнічных прылад газавыкарыстальнае абсталяванне ў выпадку з’яўлення няспраўнасцей, якія могуць паўстаць у выніку зносу і страты першапачатковых уласцівасцей яго элементаў, нясе пагрозу бяспецы ў выглядзе ўцечак прыроднага або пароў звадкаванага газу, выдзялення чаднага газу, што можа прывесці да выбухаў, пажараў і іншых непапраўных наступстваў.
Пазбегнуць сумных наступстваў магчыма шляхам замены газавыкарыстальнага абсталявання, якое адпрацавала вызначаны заводам-вытворцам тэрмін службы, або шляхам правядзення дбайнай праверкі (дыягностыкі) кваліфікаваным персаналам.
Для правядзення дыягностыкі неабходна звяртацца ў філіялы ВП “Віцебскаблгаз” па тэрытарыяльным размяшчэнні аб’ектаў газаспажывання.
Адным з ключавых фактараў, якія забяспечваюць бяспеку насельніцтва пры карыстанні газам у побыце, з’яўляецца своечасовае правядзенне работ па тэхнічным абслугоўванні ўнутраных газаправодаў і ўнутрыдамавога газавага абсталявання.