Карта сайта
Газавая гаспадарка Віцебскай вобласці – складаны інжынерны комплекс, асноўнай задачай якога з'яўляецца бесперабойнае і безаварыйнае газазабеспячэнне спажыўцоў, для чаго неабходна выконваць вялікі аб’ём работ па тэхнічным абслугоўванні газаразмеркавальнай сістэмы, прапагандзе і навучанні бяспечнаму карыстанню газам у прамысловасці, энергетыцы, сельскай гаспадарцы і ў побыце.
ВП “Віцебскаблгаз” з'яўляецца шматпрофільным прадпрыемствам, якое укараняе сучасныя тэхналогіі, сістэмы аўтаматызацыі і кантролю за рэжымамі газазабеспячэння па ўсіх катэгорыях спажыўцоў, ажыццяўляе замену састарэлага абсталявання ва ўсіх галінах вытворчай дзейнасці. Спецыялісты прадпрыемства пастаянна знаходзяцца ў творчым пошуку, што дазваляе не адставаць ад перадавых тэндэнцый сусветнай практыкі абслугоўвання сетак газазабеспячэння. Мерапрыемствы па тэхнічным пераўзбраенні і ўдасканаленні вытворчых працэсаў спрыяюць паляпшэнню эфектыўнасці і павышэнню якасці работ, якія выконваюцца.
Дзякуючы наяўнай тэхналагічнай базе, досведу і кваліфікацыі працаўнікоў, эксплуатацыйныя службы УП “Віцебскаблгаз” арганізоўваюць і выконваюць самыя складаныя прафілактычныя і пазапланавыя рамонтныя работы на сетках газазабеспячэння.
Уадпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця – лічбавізацыі матэрыяльнай сферы – наша прадпрыемства стварае інфармацыйна-лічбавыя платформы і рыхтуе персанал, які дазваляе вырашаць розныя гаспадарчыя задачы, у тым ліку па стварэнні і эксплуатацыі “разумных” сетак газазабеспячэння, што дазволіць забяспечыць індывідуальны падыход да патрэб кожнага спажыўца. УП “Віцебскаблгаз” паслядоўна рэалізуе мэты, пастаўленыя Дзяржаўнай праграмай развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2020-2025 гады па ўдасканаленні ўмоў, якія садзейнічаюць трансфармацыі сфер чалавечай дзейнасці пад уздзеяннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, уключаючы фарміраванне лічбавай эканомікі, развіццё інфармацыйнага грамадства і ўдасканаленне электроннага ўрада.
Пацвярджэннем адпаведнасці сістэмы кіравання якасцю ва УП “Віцебскаблгаз” міжнароднаму стандарту ISO 9001 з’яўляецца сертыфікат міжнароднага ўзору ў галіне размеркавання і рэалізацыі газу, эксплуатацыі аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання.
Сёння перад газавікамі Віцебскай вобласці стаяць задачы далейшага ўдасканалення працы: павышэнне якасці абслугоўвання спажыўцоў, будаўніцтва газавых сетак для новых аб’ектаў, укараненне інавацыйных тэхналогій і абсталявання. Прафесійныя веды, імкненне да дасягнення выніку і гатоўнасць вучыцца новаму, самааддача і строгая дысцыпліна кожнага працаўніка спрыяюць развіццю прадпрыемства.
УП “Віцебскаблгаз” – гэта каманда аднадумцаў, якія выконваюць пастаўленыя задачы і мэтанакіравана рухаюцца да адзінай мэты.
Змяніўся парадак аплаты за прыродны газ для насельніцтва