Парадак падключэння да размеркавальнай газавай сеткі газавыкарыстальных установак уведзенага ва ўстаноўленым парадку ў эксплуатацыю шматкватэрнага жылога дома вызначаны Палажэннем аб парадку забеспячэння ўмоў для засялення грамадзян у жылыя памяшканні ў завершаных будаўніцтвам шматкватэрных жылых дамах, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.12.2015 № 1079 (далей – Палажэнне), а таксама п.3.31-1 Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 № 156 (далей – Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур).

У адпаведнасці з п.8 Палажэння да фактычнага падключэння да

Pusk.JPG

 

размеркавальнай газавай сеткі газавыкарыстальных установак уведзенага ва ўстаноўленым парадку ў эксплуатацыю жылога дома ў жылых памяшканнях (кватэрах), не размеркаваных сярод удзельнікаў сумеснага домаўладання, а таксама ў жылых памяшканнях (кватэрах), будучыя ўласнікі якіх – удзельнікі сумеснага домаўладання не прайшлі інструктаж па правілах карыстання газам у побыце і бяспечным карыстанні газавыкарыстальным абсталяваннем, а таксама не заключылі дамову на газазабеспячэнне, тэхнічнае абслугоўванне газавага абсталявання і ўнутрыдамавых сістэм газазабеспячэння, на адключальных прыладах перад прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу ўсталёўваюцца заглушкі. Інфармаванне аб месцы і часе правядзення газазабеспячальнай арганізацыяй інструктажу па Правілах карыстання газам у побыце і па бяспечным карыстанні газавыкарыстальным абсталяваннем, а таксама заключэння дамоў на газазабеспячэнне, тэхнічнае абслугоўванне газавага абсталявання і ўнутрыдамавых сістэм газазабеспячэння ажыццяўляе зацікаўленая асоба.

У адпаведнасці з п. 10 Палажэння зацікаўленыя асобы пасля атрымання ва ўстаноўленым парадку правапацвярджальных дакументаў на аб’екты газазабеспячэння абавязаны ў трыццацідзённы тэрмін прадаставіць копіі названых дакументаў у газазабеспячальныя арганізацыі.

У адпаведнасці з Правіламі карыстання газам у побыце і п.3.31-1 Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур падключэнне да размеркавальнай газавай сеткі газавыкарыстальных установак уведзенага ва ўстаноўленым парадку ў эксплуатацыю шматкватэрнага жылога дома ажыццяўляецца пасля заключэння дамоў на тэхнічнае абслугоўванне ўнутраных газаправодаў агульнага карыстання.

Узор дамовы (для арганізацыі ЖКГ) на тэхнічнае абслугоўванне ўнутраных газаправодаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах.

Узор дамовы (для таварыства ўласнікаў) на тэхнічнае абслугоўванне ўнутраных газаправодаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах.

Для заключэння дамовы неабходна звяртацца ў філіялы ВП “Віцебскаблгаз” па тэрытарыяльным размяшчэнні аб’ектаў газаспажывання.

Форма заяўкі на пуск газу ў шматкватэрны жылы дом да яго поўнага засялення).