Меры бяспекі, якія неабходна выконваць пры карыстанні газам, сфармуляваны ў асноўным нарматыўным дакуменце, які дзейнічае ў Рэспубліцы Беларусь – Правілах карыстання газам у побыце, зацверджаных пастановай Савета Міністраў. Захаванне простых правілаў – галоўная ўмова бяспечнай эксплуатацыі газавых прыбораў. Меры бяспекі, якія неабходна выконваць пры карыстанні газам, сфармуляваны ў асноўным нарматыўным дакуменце, які дзейнічае ў Рэспубліцы Беларусь – Правілах карыстання газам у побыце, зацверджаных пастановай Савета Міністраў. Захаванне простых правілаў – галоўная ўмова бяспечнай эксплуатацыі газавых прыбораў.
При пользовании газовыми проточными водонагревателями необходимо запомнить и строго соблюдать простые правила:
- памяшканні, у якіх усталявана газавыкарыстальнае абсталяванне, павінны пастаянна праветрывацца; рашоткі вентыляцыйных каналаў павінны быць пастаянна адкрыты, у памяшканні павінен быць забяспечаны прыток свежага паветра; вентыляцыйныя каналы павінны знаходзіцца ў спраўным стане;
- эксплуатаваць газавыя воданагравальнікі дазваляецца пры наяўнасці прытоку свежага паветра праз адчыненую фортку і падрэз у ніжняй частцы дзвярэй (для спальвання 1 м3 газу неабходна каля 9 м3 паветра), наяўнасці цягі ў дымавым і вентыляцыйным каналах;
- пры эксплуатацыі газавыкарыстальнага абсталявання варта выконваць патрабаванні, выкладзеныя ў інструкцыях па яго эксплуатацыі.
- перад распальваннем газавага воданагравальніка трэба абавязкова праверыць наяўнасць цягі ў дымавым і вентыляцыйным каналах у адпаведнасці з тэхнічнымі (эксплуатацыйнымі) дакументамі вытворцы;
- своечасова праводзіць спецыялізаваную праверку тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў (тэрміны ўстаноўлены Правіламі карыстання газам у побыце ў залежнасці ад матэрыялу коміна);
- у зімовы час не радзей за адзін раз у месяц, а таксама ў перыяд рэзкага паніжэння тэмпературы вонкавага паветра, аглядаць агалоўкі комінаў у мэтах прадухілення іх абмярзання і забівання;
- неабходна ўтрымліваць газавыкарыстальнае абсталяванне ў чысціні і спраўным стане, своечасова праводзіць яго прафілактычнае тэхнічнае абслугоўванне.
Таксама варта памятаць:
- перад уключэннем газавыкарыстальнага абсталявання неабходна пераканацца, што ўсе краны на ім і падвадным газаправодзе знаходзяцца ў становішчы “закрыта”;
- пры эксплуатацыі праточных газавых воданагравальнікаў варта ўлічваць, што яны працуюць толькі пры пэўным ціску вады (прадугледжаным тэхнічнымі данымі апарата і інструкцыяй па эксплуатацыі). У выпадку, калі пры зніжэнні ціску вады гарэлка воданагравальніка згасне, неабходна зачыніць усе краны. Распальваць гарэлку воданагравальніка можна толькі пасля аднаўлення намінальнага ціску патоку вады.
Каб пазбегнуць узнікнення аварыйных сітуацый і няшчасных выпадкаў, забараняецца:
- дапускаць да карыстання газавымі воданагравальнікамі дзяцей да 14 гадоў, недзеяздольных асоб, прызнаных такімі ва ўстаноўленым парадку, асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення, а таксама асоб, якія не прайшлі інструктаж і не ведаюць правілаў бяспечнага карыстання гэтым абсталяваннем;
- карыстацца газавым воданагравальнікам у выпадку яго няспраўнасці, пры выяўленні паху газу, няспраўнасці газаправодаў, адключальнай арматуры, прыбораў аўтаматыкі бяспекі;
- пакідаць адкрытымі краны, якія знаходзяцца перад газавымі воданагравальнікамі, пасля заканчэння яго карыстання;
- умешвацца ў працу аўтаматыкі бяспекі газавых воданагравальнікаў;
- ажыццяўляць самавольнае падключэнне, адключэнне газавага воданагравальніка і яго перастаноўку з ужываннем зваркі, а таксама перападключэнне на далучальны гнуткі шланг, разборку гэтага абсталявання і яго рамонт;
- прывязваць да газаправодаў вяроўкі, нагружаць газаправоды і выкарыстоўваць іх у якасці апор;
- выкарыстоўваць для сну памяшканні, у якіх усталявана газавыкарыстальнае абсталяванне;
- прымяняць агонь для выяўлення ўцечкі газу з газаправодаў, газавыкарыстальнага абсталявання;
- падключаць да газавыкарыстальнага абсталявання самаробныя гарэлкі і іншыя прыстасаванні;
- эксплуатаваць газавыкарыстальнае абсталяванне пры няспраўнасці дымавых і вентыляцыйных каналаў, адсутнасці цягі, а таксама без наяўнасці актаў праверкі тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў, якія выдаюцца спецыялізаванай арганізацыяй, або пры пратэрмінаваных такіх актах альбо адсутнасці запісаў у журналах уліку вынікаў паўторнай праверкі і прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў пры наяўнасці пасведчання аб праходжанні навучання на права выканання работ па паўторнай праверцы і прачыстцы дымавых і вентыляцыйных каналаў;
- зрываць пломбы, усталяваныя вытворцамі і газазабеспячальнымі арганізацыямі на індывідуальных прыборах уліку расходу газу, адключальных прыладах, газавыкарыстальным абсталяванні, парушаць цэласнасць пламбіравальнага матэрыялу і самавольна падключаць газавыкарыстальнае абсталяванне пасля яго адключэння газазабеспячальнымі арганізацыямі;
- карыстацца газавыкарыстальным абсталяваннем са скончаным тэрмінам эксплуатацыі пры адсутнасці станоўчых вынікаў яго дыягностыкі;
У некаторых дамах, пабудаваных у першыя дзесяцігоддзі газіфікацыі, згодна з праектам газавыя воданагравальнікі (“калонкі”) з адкрытай камерай згарання ўсталяваны ў ванных пакоях. З цягам часу, прымаючы пад увагу аналіз абставінаў, якія мелі месца, няшчасных выпадкаў, дадзены спосаб усталявання быў забаронены як больш небяспечны, і ў новых дамах у адпаведнасці з сучаснымі будаўнічымі нормамі, газавыя прыборы сталі ўсталёўваць не ў ванных пакоях, а ў кухнях.
Пры з’яўленні ў памяшканні паху газу варта неадкладна:
спыніць карыстанне газавыкарыстальным абсталяваннем (перакрыць краны, якія знаходзяцца перад газавыкарыстальным абсталяваннем і на ім, або вентыль балона), адчыніць вокны для праветрывання памяшкання, неадкладна паведаміць у спецыялізаванае падраздзяленне газазабеспячальнай арганізацыі.
пры гэтым у памяшканні забараняецца карыстацца адкрытым агнём, электразванкамі, курыць, уключаць і выключаць электраасвятленне і электрапрыборы. Неабходна таксама выдаліць з загазаванага памяшкання людзей і хатніх жывёл.
Каб пазбегнуць выпадкаў атручвання чадным газам ВП “Віцебскаблгаз” рэкамендуе ўсталяванне сігналізатараў загазаванасці СО.
Пры з’яўленні чаднага газу ў памяшканні сігналізатары своечасова папярэдзяць жыхароў гукавымі сігналамі, што дапаможа своечасова зрэагаваць і ліквідаваць прычыну яго з’яўлення. Набыць апавяшчальнікі і сігналізатары чаднага газу можна ў любым упраўленні газавай гаспадаркі.
Апавяшчальнікі і сігналізатары наяўнасці чаднага газу рэкамендуюцца да ўсталявання ў жылых і нежылых памяшканнях з газавымі воданагравальнікамі (“калонкамі”) і ацяпляльнымі катламі без прымусовага адводу прадуктаў згарання.
Набыць апавяшчальнікі чаднага газу можна ў любым упраўленні газавай гаспадаркі.
Акрамя таго, вялікае значэнне мае і своечасовае правядзенне прафілактычнага тэхнічнага абслугоўвання і дыягностыкі газавага абсталявання.
Ігнараванне названых правілаў можа прывесці да самых сумных наступстваў).
Игнорирование указанных правил может привести к самым печальным последствиям.