У працэсе працяглай эксплуатацыі газавыкарыстальнага абсталявання, як і

Diagnostika%203.JPG

іншых тэхнічных прылад, адбываецца знос яго элементаў, што прыводзіць да страты іх першапачатковых уласцівасцей. Для кожнага віду газавыкарыстальнага абсталявання заводы-вытворцы вызначаюць тэрмін службы, на працягу якога пры выкананні пэўных умоў эксплуатацыі забяспечана захаванне прадугледжаных характарыстык.

У адрозненне ад іншых тэхнічных прылад газавыкарыстальнае абсталяванне ў выпадку з’яўлення няспраўнасцей, якія могуць паўстаць у выніку зносу і страты першапачатковых уласцівасцей яго элементаў, нясе пагрозу бяспецы ў выглядзе ўцечак прыроднага або пароў звадкаванага газу, выдзялення чаднага газу, што можа прывесці да выбухаў, пажараў і іншых непапраўных наступстваў.

Пазбегнуць сумных наступстваў магчыма шляхам замены газавыкарыстальнага абсталявання, якое адпрацавала вызначаны заводам-вытворцам тэрмін службы, або шляхам правядзення дбайнай праверкі (дыягностыкі) кваліфікаваным персаналам.

У адпаведнасці з выкладзенымі вышэй патрабаваннямі Правілаў карыстання газам у побыце ў рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2013 №1136 устаноўлена, што па заканчэнні тэрміну службы газавыкарыстальнага абсталявання, паказанага ў інструкцыі па яго эксплуатацыі (але не больш за 20 гадоў), неабходна выканаць яго замену або правесці дыягностыку яго тэхнічнага стану з мэтай вызначэння рэшткавага рэсурсу і магчымасці далейшай эксплуатацыі.

Для правядзення дыягностыкі неабходна звяртацца ў філіялы ВП “Віцебскаблгаз” па тэрытарыяльным размяшчэнні аб’ектаў газаспажывання).

Diagnostika%204.jpg