Газ ошибок не прощает!
Самае каштоўнае ў свеце – жыццё чалавека. Вельмі сумна, што разумеем мы гэта толькі тады, калі нешта здараецца з намі ці нашымі блізкімі. Адна з пагроз, якая падпільноўвае людзей ва ўласным доме — прыродны і звадкаваны газ. Здавалася б, столькі гадоў як ён прыйшоў у нашы хаты, палегчыў побыт, сагрэў. Аднак пры няўважлівым, безадказным звароце, парушэнні правілаў эксплуатацыі газавыкарыстальнага абсталявання, парушэнні Правілаў карыстання газам у побыце газ можа несці пагрозу жыццю і здароўю грамадзян.
Бяспека пры карыстанні бытавым газам залежыць ад некалькіх фактараў. У першую чаргу – ад стану сістэмы газазабеспячэння і газавага абсталявання ў жылых дамах. Па-другое, ад тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў. Трэцім фактарам з’яўляецца строгае выкананне Правілаў карыстання газам у побыце самімі спажыўцамі.
У 2019 годзе ў Рэспубліцы Беларусь адбылося 9 здарэнняў пры карыстанні газам у побыце.
20 сакавіка 2019 года ў 2.37 ад МНС у спецыялізаванае падраздзяленне ВУ “Гроднагаз” паступіла паведамленне, як мяркуецца, аб атручэнні чадным газам па адрасе: г. Гродна, вул. Белавежская, д. 25
Пацярпелая: грамадзянка З. 2005 г. н. дастаўлена ў рэанімацыю Гродзенскай абласной дзіцячай бальніцы ў цяжкім стане.
Пры выездзе на месца было выяўлена, што кацёл JUNKERS знаходзіцца ў адключаным стане, ўтрыманне CO-0,0 мг/м3. Газавы кацёл усталяваны згодна з праектам на газазабеспячэнне. У міні-кацельні побач з катлом выяўлена ўстанляваная душавая кабіна, ракавіна, пральная машына.
Газавы кацёл JUNKERS ZWC 24-3 2012 г. в. двухконтурны, з адкрытай камерай згарання, насценны, паводле дагавора на тэхнічнае абслугоўванне і пуска-наладачныя работы №3803 ад 20.08.2012 г. абслугоўвае ТАА “Лідатэрматэхніка”. Апошняе тэхнічнае абслугоўванне праводзілася 30.11.2018 г.
Тэхнічная спраўнасць дымавых і вентыляцыйных каналаў правяралася ўласнікам З. згодна з пасведчаннем аб праходжанні навучання на права выканання работ па паўторнай праверцы і прачыстцы дымавых і вентыляцыйных каналаў №217 ад 26.01.2018 г. Апошні запіс у журнале ўліку вынікаў паўторнай праверкі і прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў датаваны 12.01.2019 г.: цяга ёсць, каналы чыстыя, агаловак спраўны.
Згодна з заключэннем камісіі, прычынай здарэння з’явілася сукупнасць наступных фактараў:
-
утварэнне і вялікая колькасць сажы і іншых прадуктаў гарэння на цеплаабменніку катла з прычыны ўздзеяння павышанай вільготнасці ў памяшканні;
-
эксплуатацыя газавага катла без арганізацыі прытоку паветра праз вокны і істотнае забруджванне вентыляцыйнай рашоткі;
- нямэтавае выкарыстанне памяшкання міні-кацельні па прызначэнні.
25 мая 2019 года ў 21.28 у дыспетчарскую СААР УП “МІНГАЗ” паступіла інфармацыя ад МНС аб выбуху газапаветранай сумесі без далейшага ўзгарання ў кватэры №11 жылога дома №29 па вул. Цэнтральнай у аг. Бальшавік Мінскага раёна. У кватэры знаходзіўся грамадзянін А. 1966 года нараджэння.
Па прыездзе на месца здарэння ўстаноўлена, што кран на спуску да ПГ-4 знаходзіцца ў адкрытым становішчы (пялёстак адсутнічае), краны на гарэлках пліты знаходзіліся ў адкрытым становішчы, кран на гарэлку духавай шафы адкрыты.
У бальніцу шпіталізаваны гаспадар А. 1966 г. н. з апёкамі 1 і 2 ступені (15% цела).
На падставе тэхнічнага расследавання ўстаноўлена, што прычынай здарэння стала парушэнне спажыўцом пунктаў 42.1, 42.3 Правілаў карыстання газам у побыце. Таксама з тлумачэнняў пацярпелага і сведак устаноўлена, што грамадзянін А. у стане алкагольнага ап’янення выконваў замену газавага балона (маецца пасведчанне па самастойнай замене балонаў ЗВГ) і падключыў балон да сістэмы газаспажывання праз няспраўны рэгулятар ціску (сляды самавольнага ўмяшання ў завадскую канструкцыю), пры гэтым краны пліты і на апусканні заставаліся ў адкрытым становішчы.
27 мая 2019 года ў 13.19 у аварыйна-дыспетчарскую службу Лепельскага РГЗ ВУ “Чашнікігаз” паступіла паведамленне аб узгаранні газапаветранай сумесі па адрасе: г. Лепель, вул. 1-Сянная, д. 20а.
Па прыбыцці на месца здарэння брыгадай АДС выяўлена, што дзве сцяны з газасілікатных блокаў і дах прыбудовы да жылога дома разбураныя, жылы дом бачных пашкоджанняў не мае. Краны перад газавымі прыборамі (пліта ПГ-4 “Брэст 1457” 1995 г. в.; кацёл “Лемакс КСГВ-16м” 2005 г. в.) знаходзяцца ў становішчы “зачынена”. Апошняе тэхнічнае абслугоўванне катла праведзена 09.07.2018 г.
Пацярпелыя: грамадзянін М. 1947 г. н. і грамадзянка М. 1947 г. н. атрымалі тэрмічныя апёкі і шпіталізаваны. Пацярпелыя памерлі ў бальніцы 02.06.2019 г.
Прычына здарэння: парушэнне спажыўцом Правілаў карыстання газам у побыце, а менавіта – самавольнае падключэнне гуматканінным рукавом (пашкоджаны) дзвюх незарэгістраваных газавых пліт, якія знаходзяцца ў гаспадарчых пабудовах. Па выніках агляду і згодна з заключэннем экспертызы самавольна змантаваны гуматканінны рукаў, пракладзены пад падлогай, быў пашкоджаны ў выніку жыццядзейнасці жывёл атраду грызуноў (памер пашкоджання 40 мм даўжынёй і 10 мм шырынёй).
6 жніўня 2019 года ў 17 гадзін 33 хвіліны ў аварыйна-дыспетчарскую службу Валожынскага РГЗ ВУ “Дзяржынскгаз” паступіла паведамленне ад дыспетчара МНС аб выбуху газапаветранай сумесі ў верандзе жылога дома па адрасе: г.Валожын, вул. Кастрычніцкая, д. 16, кв. 4.
Па прыбыцці на месца здарэння брыгадай АДС выяўлена, што цалкам разбурана веранда жылога дома з дахам, пашкоджана сцяна дома, прылеглая да веранды. Гаспадар дома атрымаў траўмы рукі, аказана медыцынская дапамога. Пагрозы жыцця няма.
Абставіны: 06.08.2019 г. гаспадар дома зрабіў самастойную замену 50-літровага балона з газам. Без пераканання ў адсутнасці ўцечкі газу, пры спробе запаліць запалку адбыўся выбух газапаветранай сумесі. Індывідуальная балонная ўстаноўка зарэгістраваная ў Валожынскім РГЗ, у гаспадара маецца пасведчанне на права самастойнай замены балона з газам.
Прычына здарэння: парушэнне спажыўцом Правілаў карыстання газам у побыце.
6 верасня 2019 года ў 16.10 у аварыйна-дыспетчарскую службу Кіраўскага РГЗ ВУ “Бабруйскгаз” паступіла паведамленне аб выбуху газапаветранай сумесі ў кватэры жылога дома па адрасе: Кіраўскі раён, в. Чыгірынка, вул. Садовая, д. 2, кв. 4.
Па прыбыцці на месца здарэння брыгадай АДС выяўлена, што незарэгістраваны газавы балон захоўваўся ў недэгазаваным і непадключаным стане на балконе кватэры. Пацярпелы грамадзянін С. па неасцярожнасці прыадчыніў вентыль балона, што ў выніку прывяло да стварэння небяспечнай канцэнтрацыі газапаветранай сумесі. Пры падпальванні запальніцы пацярпелым адбыўся выбух.
Пацярпелы грамадзянін С. 1969 г. н. з апёкамі абедзвюх кісцей рук дастаўлены ў бальніцу.
25 верасня 2019 года ў 11.28 у спецыялізаванае падраздзяленне ВУ “Рагачоўгаз” ад супрацоўнікаў МНС паступіла паведамленне з характарам “Атручэнне чадным газам” па адрасе: Рагачоўскі раён, н.п. Доўск, вул. Магілёўская, д. 18.
У Рагачоўскую раённую бальніцу шпіталізавана грамадзянка С., 2010 г. н. Стан дзіцяці стабільна-здавальняючы, пагрозы жыццю і здароўю няма.
У кватэры ўсталявана наступнае газавыкарыстальнае абсталяванне: апарат ацяпляльны КСГ-10 “Лемакс” 2010 г. в., пліта ПГ-4 “Гефест” 2010 г. в., ВПГ “Нява”-4510 2010 г. в. Тэхнічнае абслугоўванне газавыкарыстальнага абсталявання праведзена 19.06.2019 года.
Прычынай здарэння, паводле вынікаў расследавання, з’явілася эксплуатацыя спажыўцом газу газавыкарыстальнага абсталявання пры адсутнасці цягі ў дымавых каналах.
27 верасня 2019 года ў 17.36 у спецыялізаванае падраздзяленне Скідзельскага РГЗ ВУ “Гроднагаз” ад супрацоўнікаў МНС паступіла паведамленне з характарам “Успышка газапаветранай сумесі з наступным гарэннем” па адрасе: г. Скідзель, вул. Я.Купалы, д. 17.
Па прыбыцці на месца здарэння брыгадай АДС выяўлена, што пажарам пашкоджаны дах летняй кухні.
Прычынай здарэння з’явілася парушэнне спажыўцом газу Правілаў карыстання газам у побыце. Спажывец пасля гатавання ежы не перакрыў падачу газу на пліце, пасля гэтага ўвечары падпаліў запалку, у выніку чаго адбылася ўспышка газапаветранай сумесі з наступным гарэннем даху летняй кухні.
10 кастрычніка 2019 года ў 16.51 у спецыялізаванае падраздзяленне ВУ “Барысаўгаз” ад супрацоўнікаў МНС паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома па адрасе: г. Барысаў, вул. Падлесная, д. 7.
Па прыбыцці на месца здарэння брыгадай АДС выяўлена, што пажарам пашкоджана памяшканне кухні, а таксама газавая пліта “Hansa”. Пацярпелы грамадзянін Б. 1988 г. н. дастаўлены ў Барысаўскую ЦРБ у стане алкагольнага ап’янення з дыягназам – атручэнне прадуктамі гарэння.
Прычынай узгарання стала парушэнне спажыўцом Правілаў карыстання газам у побыце, а менавіта – пакіданне без нагляду ўключанай газавай пліты.
14 кастрычніка 2019 года ў 00.26 ва УП “МІНГАЗ” ад супрацоўнікаў МНС паступіла паведамленне аб узгаранні рэчаў па адрасе: г. Мінск, вул. Хмялеўскага, д. 34, кв. 40.
Ва ўстанову аховы здароўя БХМД шпіталізаваны грамадзянін С., 1975 г. н. У кватэры ўстаноўлена наступнае газавыкарыстальнае абсталяванне: пліта ПГ-4 “Гефест” 3200-08 2016 г. в., ВПГ “Нява” -4511 2017 г. в.
Прычынай здарэння з’явілася парушэнне спажыўцом газу Правілаў карыстання газам у побыце (сушка рэчаў над газавай плітой).
У 2018 годзе ў Рэспубліцы Беларусь адбылося 14 здарэнняў пры карыстанні газам у побыце.
19 лютага 2018 года ў аварыйна-дыспетчарскую службу ВУ “Гроднагаз” паступіла паведамленне аб атручэнні чадным газам па адрасе: г. Гродна, вул. С. Баторыя.
Пацярпелая 2005 года нараджэння была шпіталізавана ў Гродзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Па стане на 5г.30хв. 20.02.2018 урачы канстатавалі смерць пацярпелай.
Прычына здарэння – адсутнасць цягі ў дымавым канале.
9 сакавіка 2018 года ў 13.38 у спецыялізаванае падраздзяленне Сенненскага РГЗ ВУ “Чашнікігаз” паступіла паведамленне аб узгаранні газапаветранай сумесі па адрасе: в. Ледневічы Сенненскага р-на.
Грамадзянін Б. 1958 года нараджэння ўключыў 3 гарэлкі газавай пліты, на адну канфорку паставіў чайнік, дзве іншыя выкарыстаў для абагравання памяшкання – і пакінуў без нагляду. Праз 30 хвілін грамадзянін Б. пачуў хлапок у памяшканні кухні. Адбылося ўзгаранне.
Пацярпелых няма. Пажарам пашкоджаны памяшканні жылога дома.
13 красавіка 2018 года ў 18:34 у аварыйна-дыспетчарскую службу ВУ “Віцебскгаз” паступіла паведамленне ад РАНС папярэдне аб атручэнні чадным газам па адрасе: г. Віцебск, зав. 5-й Цагляны.
Сын гаспадыні дома, які прыбыў увечары 13 красавіка па названым адрасе, выявіў замкнёныя знутры дзверы. Выкліканымі супрацоўнікамі РАУС пасля ўскрыцця дзвярэй было знойдзена ў доме два трупы: грамадзянкі В. 1939 г. н. (гаспадыня дома) і грамадзяніна Г. 1937 г. н.
У доме ўсталяваны газавы ацяпляльны кацёл.
Прычынай няшчаснага выпадку стала адсутнасць цягі ў дымавым канале з прычыны абвалу ўнутраных сценак коміна. Люк прачышчальнай кішэні коміна (у месцы ўсталявання катла) быў адкрыты. Вентыляцыйны канал у міні-кацельні закладзены цэглай і затынкаваны.
18 красавіка 2018 года ў 11 гадзін 21 хвіліну паступіла паведамленне ў АДС ВУ “Барысаўгаз” аб выбуху ў кватэры шматкватэрнага жылога дома па адрасе: Барысаўскі раён, в. Светлы Гай. У выніку здарэння пацярпеў уласнік кватэры 1968 г. н., які з апёкамі дастаўлены ў бальніцу. Паводле інфармацыі відавочцаў здарэння, пацярпелы з невядомых прычын самавольна адключыў газавы лічыльнік ад газаправода, у выніку чаго ў памяшканні ўтварылася газапаветраная сумесь, пасля чаго ён сам яе і запаліў. У выніку выбуху ў дадзенай кватэры выбітыя шыбы, уваходныя дзверы, пашкоджаныя міжпакаёвыя перагародкі, у пад’ездзе выбітыя вокны.
08 чэрвеня 2018 года ў 07 гадзін 43 хвіліны ў дыспетчарскую службы аварыйна-аднаўленчых работ УП “МІНГАЗ” паступіла паведамленне ад МНС з характарам “атручэнне чадным газам” па адрасе: Мінскі раён, в. Маславічы. Пацярпелыя: грамадзянка В. 1979 г. н. і грамадзянін Г. 2004 г. н. Загінулых няма.
Устаноўлена, што прычынамі няшчаснага выпадку (траплення чаднага газу ў жылыя памяшканні) паслужыла парушэнне Правілаў карыстання газам у побыце, а менавіта: адсутнасць вентыляцыі ў памяшканні міні-кацельні; падчас працы газавыкарыстальнага абсталявання не забяспечваўся прыток свежага паветра; наяўнасць у міні-кацельні старонніх прадметаў (пральная машына, сушылкі, бытавая хімія і інш.); забруджванне цеплаабменніка ў выніку ўздзеяння агрэсіўнага асяроддзя.
19 чэрвеня 2018 года ў 17 гадзін 27 хвілін у АДС Касцюковіцкага РГЗ паступіла паведамленне ад МНС з характарам “хлапок газапаветранай сумесі без пажару” ў шматкватэрным жылым доме па адрасе: г. Касцюковічы, м-н Маладзёжны.
Па прыбыцці на месца здарэння брыгадай спецыялізаванага падраздзялення Касцюковіцкага РГЗ было ўстаноўлена, што на кухні адкрыты 4 краны газавай пліты і адключаны лічыльнік ад сістэмы газазабеспячэння.
Пацярпелы 1957 г. н., з апёкамі кісцей абедзвюх рук дастаўлены ў Касцюковіцкую ЦРБ.
11 ліпеня 2018 года ў 14 гадзін 25 хвілін у спецыялізаванае падраздзяленне ВУ “Гомельгаз” паступіла паведамленне ад дзяжурнага МНС з характарам “Узгаранне ў кватэры 9-павярховага жылога дома” па адрасе: г. Гомель, вул. Мінская. На момант прыбыцця працаўнікоў спецыялізаванага падраздзялення краны на газавай пліце і апусканні да яе знаходзіліся ў становішчы “зачынена”. У выніку “хлапку” газапаветранай сумесі часткова аплавіліся пластыкавыя панэлі на столі і выбітыя шыбы на кухні.
Пацярпелы, сын уладальніка кватэры, 1982 г. н. атрымаў значныя апёкі цела (каля 45%) і шпіталізаваны ў апёкавае аддзяленне 2-ой клінічнай бальніцы г. Гомеля.
Меркаваныя прычыны здарэння – спроба суіцыду з боку пацярпелага. У пакоі пацярпелым пакінутая адпаведная запіска родным. Газазабеспячэнне жылога дома не спынялася.
29 верасня 2018 года ў 07 гадзін 40 хвілін са Жлобінскага РАНС у спецыялізаванае падраздзяленне ВУ “Жлобінгаз” паступіла паведамленне аб атручэнні чадным газам грамадзянкі Б. 1970 г. н. і грамадзяніна В. 2011 г. н., якія пражываюць па адрасе: г. Жлобін, вул. 70 год Перамогі
З папярэднімі прыкметамі атручвання чадным газам пацярпелыя шпіталізаваныя ў Жлобінскую ЦРБ.
Падчас абследавання працаўнікамі АДС выяўлена адсутнасць цягі ў дымавым канале, забіццё дымавога канала будаўнічым смеццем. Акт праверкі тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў адсутнічае. Заявак на рамонт газавыкарыстальнага абсталявання ад спажыўца не паступала.
27 кастрычніка 2018 года ў 5 гадзін 49 хвілін са Жлобінскага Г(Р)АНС у спецыялізаванае падраздзяленне ВУ “Жлобінгаз” паступіла паведамленне аб выбуху ў шматкватэрным жылым доме па адрасе: г. Жлобін, мікрараён №3.
Спецыялізаваным падраздзяленнем ВУ “Жлобінгаз” на месцы выяўленыя наступствы выбуху газапаветранай сумесі (без наступнага гарэння) у кватэры 7-га паверха шматкватэрнага жылога дома газіфікаванага прыродным газам.
У сувязі з пагрозай абвальвання будаўнічых канструкцый дома, працаўнікамі МНС была праведзена эвакуацыя ўсіх жыхароў пад’езда, трое з якіх былі шпіталізаваны ў Жлобінскую ЦРБ — грамадзянін Б. 1993 г.р. (жыхар кватэры №111) са значнымі апёкамі цела (каля 45 %); грамадзянка В. 1994 г. н. удар левай скроневай вобласці і грамадзянін Г. 1990 г. н. удар правай скроневай вобласці (жыхары ў кватэры №112). Увечары 27.10.2018 грамадзянка В. і грамадзянін Г. выпісаныя з бальніцы.
Характар пашкоджанняў сведчыць аб выбуху газапаветранай сумесі ў кухні кватэры №111.
28.10.2018 года газазабеспячэнне адключаных кватэр 2-га пад’езда адноўлена.
Прычынай здарэння з’явілася парушэнне грамадзянкай Б. п. 42.4 Правілаў карыстання газам у побыце – пакіданне без нагляду газавай пліты, якая працуе.
28 кастрычніка 2018 года ў 7 гадзін 10 хвілін у спецыялізаванае падраздзяленне ВУ “Бярозагаз” паступіла інфармацыя аб атручэнні чадным газам па адрасе: Бярозаўскі р-н, д. Ястрабель. Па прыбыцці спецыялізаванага падраздзялення ВУ “Бярозагаз” на месца здарэння было выяўлена, што кран на апусканні да газавага катла АОГВ-11,6 перакрыты (перакрыты суседам пасля выяўлення інцыдэнту), вентыляцыйны канал закрыты анучай. Цяга ў коміне прысутнічала. Канцэнтрацыя чаднага газу і пах газу ў доме адсутнічалі. У дымаадводным патрубку ад газавага катла выяўлена рыззё. Асноўнай версіяй няшчаснага выпадку разглядаецца атручэнне чадным газам па прычыне парушэння ўласнікам Правілаў карыстання ацяпляльным абсталяваннем (газавы і цвёрдапаліўны кацёл).
4 снежня 2018 года ў 12 гадзін 29 хвілін у Мядзельскі РГЗ філіяла ВУ “Маладзечнагаз” паступіла паведамленне ад ЦАУ МНС РБ аб узгаранні жылога дома па адрасе: Мядзельскі р-н, в.Пруднікі.
Пасля тушэння пажару ў памяшканні топачнай быў знойдзены газавы 50-літровы балон, які быў дастаўлены і падключаны брыгадай развозкі Княгінінскай ГНС 04.12.2018 каля 11 гадзін дня.
З тлумачэння грамадзяніна Б. - мужа ўласніцы жылога дома, дадзены балон быў адключаны самастойна і перанесены ім у памяшканне топачнай для замены на наяўны незарэгістраваны газавы балон. Узгаранне адбылося ад наяўнага цвёрдапаліўнага катла, бо вентыль газавага балона быў прыадкрыты.
Ад шпіталізацыі грамадзянін Б. адмовіўся. Жонка з апёкамі ног дастаўлена ў 2-ю ўчастковую бальніцу г. п. Крывічы.
Аварыйнай брыгадай Мядзельскага РГЗ складзены акт на канфіскацыю 2-х газавых балонаў.
4 снежня 2018 года ў 15 гадзін 59 хвілін у філіял ВУ “Барысаўгаз” паступіла паведамленне ад ЦАУ МНС РБ аб выбуху жылога дома па адрасе: г. Барысаў, вул. Адамовіча.
Пацярпеў уладальнік дома, 1979 г. н. па стане на 17.12.2018 года пацярпелы знаходзіцца на лячэнні ва ўстанове аховы здароўя г. Мінска. Прычыны выбуху ўстанаўліваюцца. Вядзецца расследаванне Следчым камітэтам.
28 снежня 2018 года ў 19 гадзін 4 хвіліны ў філіял ВУ “Глыбокаегаз” паступіла паведамленне ад ЦАУ МНС РБ аб узгаранні жылога дома па адрасе: в. Ураджайная Глыбоцкага раёна.
Пасля тушэння пажару высветлілася, што грамадзянка Б. пакінула без нагляду самастойна ўсталяваную ўключаную газавую пліту падключанай да незарэгістраванага газавага балона, на пліце была пастаўлена каструля з ежай, дзе ў наступным адбылося ўзгаранне кухні, у выніку чаго адбылося разбурэнне сцен кухні і даху дома. У выніку здарэння 2 чалавекі атрымалі тэрмічныя апёкі рознай ступені цяжкасці.
Прычына – парушэнне абанентам Правілаў карыстання газам у побыце.
Для таго, каб газ заставаўся сімвалам цяпла і ўтульнасці, а яго выкарыстанне не прыводзіла да непапраўнай бяды - строга выконвайце Правілы карыстання газам у побыце!
УП “Віцебскаблгаз” нагадвае, што самастойнае адключэнне, падключэнне газавага абсталявання, перамантаж газаправода, пакіданне ўключанага газавага абсталявання (пліта газавая) без нагляду — з’яўляецца парушэннем Правілаў карыстання газам у побыце, што у сваю чаргу з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем арт. 20.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Санкцыі артыкула 20.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжваюць спагнанні ў выглядзе штрафу ад 4 да 20 базавых велічынь.
Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць пры эксплуатацыі газавыкарыстальнага абсталявання, неабходна звяртацца ў газазабеспячальную арганізацыю вашага раёна.
У нашым жыцці імгненні вырашаюць усё: вырашыў самастойна памяняць балон – праз гадзіну ў цябе няма дома, ты ляжыш у бальніцы, перад тым як запаліць кацёл або калонку забыўся праверыць цягу – страціў блізкіх табе людзей або загінуў сам. Не забывайце выконваць правілы карыстання газам у побыце, яны, на жаль, напісаны крывёю.
Газ памылак не даруе!
Нагадваем, што ў рэспубліцы дзейнічае кароткі нумар 104, на які неабходна патэлефанаваць, калі вы адчулі пах газу. Калі гэта адбылося ў вас дома, перакрыйце газ, выветрыце памяшканне, пры гэтым нельга ўключаць і выключаць электрапрыборы, карыстацца электразванкамі, паліць, запальваць агонь, варта выйсці з памяшкання і выклікаць аварыйную службу газазабеспячальнай арганізацыі па тэлефоне 104.
Пры паху газу тэлефанаваць 104!!!