«Ветеран. Звучит гордо!»
Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў (БГАВ) функцыянуе з 27 сакавіка 1987 года, кансалідуючы ў сваіх шэрагах каля двух з паловай мільёнаў ветэранаў вайны і працы.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці БГАВ з’яўляюцца абарона канстытуцыйных правоў і свабод ветэранаў, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі; удзел у распрацоўцы дзяржаўных нарматыўных актаў і праграм па сацыяльнай абароне ветэранаў, паляпшэнні іх матэрыяльнага становішча, жыллёвых умоў, медыцынскага, культурнага і іншых відаў абслугоўвання; актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні насельніцтва, у першую чаргу моладзі.
Акрамя таго, удзельнікі БГАВ маюць магчымасць стасавацца са сваімі равеснікамі і аднадумцамі ў фармальнай і нефармальнай абстаноўцы, былыя калегі ўдзельнічаюць у сумесных мерапрыемствах і жывуць цікавым і насычаным жыццём.
З 2015 года пазітыўнае ўздзеянне такіх зносін можна назіраць на прыкладзе пярвічнай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў ВУ “Полацкгаз” (старшыня – Шэлег Пётр Уладзіміравіч), якая дазволіла пашырыць спектр правамернай дзейнасці пажылых грамадзян. У 2017 годзе спіс папоўнілі яшчэ дзве пярвічныя арганізацыі прадпрыемства: апарату кіравання (старшыня – Слаўнікава Аліна Іванаўна) і ВУ “Віцебскгаз” (старшыня – Ерамееў Валерый Барысавіч).
На дадзены момант спіс ужо зарэгістраваных “пярвічак” пашырыўся: з’ядналіся ветэраны ВУ “Віцебскторф” (старшыня – Салодкая Марыя Антонаўна), ВУ “Оршагаз” (старшыня – Ляховіч Анатоль Адамовіч) і ВУ “Браслаўгаз” (старшыня – Жарнікавіч Паўліна Генрыкаўна)
А также ПУ «Чашникигаз» (председатель - Дудкевич Анатолий Николаевич) и ПУ «Глубокоегаз» (председатель - Кобзик Лилия Вацлавовна).
А таксама ВУ “Чашнікігаз” (старшыня – Дудкевіч Анатоль Мікалаевіч) і ВУ “Глыбокаегаз” (старшыня – Кобзік Лілія Вацлаваўна).
Колькасць удзельнікаў новага аб’яднання прыкметна расце, а ў кожнай групе сфарміраваны склад актывістаў, якія рады быць на старце новага вітку свайго жыцця, гатовыя да цікавага супрацоўніцтва і карыснага для грамадства ўзаемадзеяння.
Што даюць такія саюзы? У першую чаргу – адчуванне карыснасці грамадству. Бо пажылы чалавек, прайшоўшы праз церні жыццёвага шляху, узбагачаны вопытам, мудрасцю і таксама адчувае неабходнасць самавыяўлення. Пасільная працоўная дзейнасць, адчуванне сацыяльнай і прававой абароненасці – вось тыя нешматлікія гарантыі з цэлага пераліку наяўных, якія выклікаюць вялікі давер і паказваюць на неабходнасць развіцця дадзенага кірунку ў Рэспубліцы Беларусь.