Выдача тэхнічных умоў на далучэнне аб’ектаў газаспажывання да газаразмеркавальнай сістэмы ажыццяўляецца на падставе п. 3.1 Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 № 156 у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб’ектаў, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2018 г. № 785 (далей – Палажэнне).
Выкананне патрабаванняў тэхнічных умоў з’яўляецца абавязковым для спажыўцоў газу і праектных арганізацый, якія ажыццяўляюць праектаванне газазабеспячэння гэтых спажыўцоў. Адступленне ад тэхнічных умоў дапускаецца толькі з дазволу арганізацыі, якая выдала іх.
Для атрымання тэхнічных умоў, на якія не распаўсюджваецца дзеянне Палажэння (работы па тэхнічнай мадэрнізацыі, капітальным рамонце і г. д.), неабходна звяртацца ў філіялы ВП “Віцебскаблгаз” па тэрытарыяльным размяшчэнні аб’ектаў газаспажывання.
Пры ўзнікненні пытанняў аб парадку газіфікацыі прыродным газам (рэканструкцыі, мадэрнізацыі, рамонту, замены, дадатковага ўсталявання газавага абсталявання) адміністрацыйных, грамадскіх, вытворчых, складскіх будынкаў і іншых збудаванняў і будынкаў нежылога прызначэння незалежна ад формы ўласнасці і магутнасці газавыкарыстальнага абсталявання, акрамя нежылых памяшканняў (будынкаў, збудаванняў), якія знаходзяцца на тэрыторыі ўчасткаў жылых дамоў і прызначаных для гаспадарча-бытавых патрэб, Вы можаце звярнуцца ў вытворча-тэхнічны аддзел ВП “Віцебскаблгаз” (вул. “Праўды”, 36, 210029, г. Віцебск) па тэлефоне (0212) 49-36-23.
Заяўка на атрыманне тэхнічных умоў на газіфікацыю адміністрацыйных, грамадскіх, вытворчых, складскіх будынкаў і іншых збудаванняў і будынкаў нежылога прызначэння павінна змяшчаць:
- поўнае найменне і адрас аб’екта;
- прызначэнне выкарыстання газу (прыгатаванне ежы, ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне, тэхналагічныя патрэбы);
- максімальны гадзінны расход газу, м3/гадз;
- сумарная ўстаноўленая магутнасць газавыкарыстальнага абсталявання, кВт;
- патрабаваны ціск газу на газавыкарыстальных устаноўках, МПа;
- аб’ёмы газаспажывання, не больш, тыс. м3/год;
- схема размяшчэння аб’екта на мясцовасці.
У адпаведнасці з п.3.7 Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 № 156 у выпадку неабходнасці ўзгадненне ў праектнай дакументацыі адступленняў ад патрабаванняў выдадзеных газазабеспячальнай арганізацыяй тэхнічных умоў неабходна звяртацца з заявай у філіялы ВП “Віцебскаблгаз” па тэрытарыяльным размяшчэнні аб’ектаў газаспажывання і (у выпадку неабходнасці) ва УП “Віцебскаблгаз”).