У адпаведнасці з загадам Міністэрства энергетыкі РБ № 199 ад 29.06.2007 года, рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 671 ад 27.09.2007 года ВП “Віцебскаблгаз” рэарганізавана шляхам далучэння трох торфапрадпрыемстваў:
-
УП “Віцебскае” Докшыцкага раёна;
-
ВРУТ “Першага Мая” Чашніцкага раёна;
-
ВРУТ “ім. Даўмана” Шумілінскага раёна.
01 верасня 2015 года быў створаны філіял “Віцебскторф” шляхам уключэння ў яго склад вытворчасцей па здабычы і перапрацоўцы торфу ў а.г. Крулеўшчына, г.п. Обаль, п. Кастрычніцкі.
У 2011 годзе ў а.г. Крулеўшчына Докшыцкага раёна ўведзены ў эксплуатацыю новы завод па вытворчасці грунтоў пажыўных і кіпаўцы торфу верхавога вытворчай магутнасцю 38 тыс. тон прадукцыі ў год, на якім усталявана абсталяванне вядучых сусветных вытворцаў: Premier Tech – Канада, Ehcolo – Данія, Kruviks – Эстонія, Warnking – Германія.
Торфапрадукцыя, якая выпускаецца ВУ “Віцебскторф”, у першую чаргу арыентавана на экспарт. Штогод больш за 40 тыс. тон вырабленай прадукцыі рэалізуецца ў больш за 20 краін свету. Найбольш буйнымі краінамі экспарту з’яўляюцца: Турцыя, Германія, Італія, Расія, Чэхія, Славакія.
Пажыўны грунт “Дзвіна” - гарантыя высокага ўраджаю!
На сённяшні дзень філіял ВУ “Віцебскторф” з’яўляецца лідарам у рэспубліцы па вытворчасці і продажах тарфяных пажыўных грунтоў гандлёвай маркі “Дзвіна”, выпускаючы больш за 60 рэцэптур грунтоў чатырох серый: “Універсал”, “Сад”, “Агарод”, “Кветкі” і рэалізуючы штогод больш за 7 тыс.тон грунтоў на ўнутраным рынку.
Высакаякасныя, натуральныя, пажыўныя глебагрунты шырокага спектру выкарыстання серыі “Універсал“ (грунты “Дзвіна”, “Расадны”, “Універсальны”) цалкам гатовыя для вырошчвання расады большасці дэкаратыўных, кветкавых, агароднінных і ягадных культур. Могуць быць выкарыстаны для стварэння і падтрымання розных відаў газона, у тым ліку для закладкі дэкаратыўных газонаў у гарадскім азеляненні і прысядзібнай гаспадарцы з высокай апорнай здольнасцю верхняга корнежылога пласта, добра падыходзяць для рамонту ўжо створаных газонаў. Аптымальнае ўтрыманне даступных для раслін форм азоту, фосфару і калію ў комплексе з мікраэлементамі забяспечаць патрэбы той культуры, якую Вы плануеце вырошчваць.
Натуральны пажыўны высакаякасны грунт серыі “Агарод” (грунт “Таматы і перцы”), прызначаны для вырошчвання расады і дарослых раслін таматаў і перцу да самага перыяду іх плоданашэння. Субстрат валодае высакапорыстай структурай, аптымальным узроўнем кіслотнасці, забяспечвае расліны неабходным комплексам пажыўных рэчываў, дзякуючы чаму забяспечваецца збалансаванае развіццё каранёвай сістэмы і надземнай вегетатыўнай масы раслін, а расада атрымліваецца больш выраўнаванай і максімальна адаптаванай для перасадкі ў адкрыты і абаронены грунт.
Выдатны грунт серыі “Сад” рэкамендуецца для выкарыстання ў садзе пад пладовыя дрэвы і хмызнякі, ягадныя культуры, а таксама ў якасці мульчавальнага матэрыялу прыствольных колаў.
Спецыяльны субстрат з добрай крупчастай структурай для іглічных (ядловец, туя, піхта, хвоя, елка) як нельга лепш падыдзе для вырошчвання адзіночных і групавых пасадак раслін з высокімі дэкаратыўнымі ўласцівасцямі.
Унікальны паветраёмісты субстрат шматмэтавага выкарыстання серыі “Кветкі“ (грунт ”Кветкавы”) рэкамендуецца для вырошчвання ўсіх відаў кветкавых раслін у адкрытым і абароненым грунце, з’яўляецца ідэальным субстратам для гаршковых культур і пакаёвых раслін з сярэдняй патрэбай у забяспечанасці пажыўнымі элементамі.
Тарфяны пажыўны грунт “Дзвіна” рэкамендуецца як для непасрэднага выкарыстання пры вырошчванні расады і дарослых раслін агароднінных і кветкава-дэкаратыўных культур, так і ў якасці складовай часткі для падрыхтоўкі розных органамінеральных сумесей ва ўмовах адкрытага і закрытага грунту з даданнем дзярновай зямлі, пяску, пілавіння, кары і іншых кампанентаў.
Торф верхавы нейтралізаваны гатовая аснова для вопытных садаводаў-аматараў па вытворчасці пажыўных грунтоў у хатніх умовах, а таксама для пасадкі фруктовых дрэваў, кустоў і дэкаратыўных раслін. На перыяд нізкіх тэмператур паветра ў адкрытым грунце незаменны ў якасці покрыўнага матэрыялу для розных груп руж (Ругоза, чайна-гібрыдныя, Фларыбунда, Грандыфлора, пляцістыя і інш.), прыствольных колаў пладовых дрэваў. На працягу вяснова-летняй вегетацыі пералічаных раслін ідэальна падыходзіць у якасці мульчавальнага кампанента, які дазваляе палепшыць структуру глебы, скараціць колькасць паліваў і практычна выключыць яе рыхленне, а таксама барацьбу з пустазеллем.
Торф верхавы, які спалучае ў сабе высокую сітаватасць, вільгацяёмістасць і кіслотнасць, выдатна прыстасаваны для вырошчвання на прысядзібным або дачным участку брусніц, гатункавых буякоў, журавін буйнаплодных, усіх гатункаў азалій і вечназялёных рададэндронаў. Падыходзіць для выкарыстання ў садаводстве і ландшафтным дызайне для акультурвання глебы.
Увесь асартымент грунтоў пажыўных выпускаецца ў пакаванні 5, 10, 20, 55, 100, 250 літраў і ў біг-бэйлах.
Новыя віды прадукцыі: ВП “Віцебскаблгаз” пастаянна вядуцца работы па пашырэнні асартыменту, які выпускаецца. У 2-м квартале 2017 года ў продаж паступіў новы від прадукцыі – Біягрунт “Дзвіна” – спецыяльны грунт на аснове верхавога торфу з даданнем вермігумусу. Гэта біялагічна актыўны грунт, выдатна прыстасаваны для вырошчвання расады кветкавых і агароднінных культур, садовых кветак, шматгадовых раслін адкрытага і закрытага грунту. Біягрунт “Дзвіна” стымулюе рост і цвіценне раслін, спрыяе лепшай прыжывальнасці дрэваў і кустоў пры перасадцы.
ДАВЕДАЧНА: Вермігумус – гэта натуральнае, гумуснае, высокаэфектыўнае, экалагічна чыстае, біялагічна актыўнае, комплекснае, збалансаванае арганічнае ўгнаенне для ўсіх відаў раслін, створанае на аснове сучаснай прыроднай тэхналогіі з выкарыстаннем каліфарнійскага дажджавога чарвяка з перагною і гною буйной рагатай жывёлы.
Вялікая ўвага на прадпрыемстве надаецца кантролю якасці торфапрадукцыі, якая выпускаецца. На заводзе маецца ўласная акрэдытаваная лабараторыя.
Рэцэптуры грунтоў “Дзвіна”, якія выпускаюцца там, распрацаваны спецыялістамі навукова-даследчага інстытута “Белгіпрапалівагаз” у адпаведнасці з рэкамендацыямі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.
Грунты “Дзвіна” атрымалі высокую ацэнку, стаўшы лаўрэатам конкурсу “Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2012, 2016, 2018 года, а таксама лаўрэатам прэміі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненні ў галіне якасці за 2017 год.
Выбіраючы грунты тарфяныя пажыўныя “Дзвіна”, вы ў першую чаргу выбіраеце якасць! Наша прадукцыя — залог вашага поспеху!
Кантакты.
Рэалізацыя торфапрадукцыі на экспарт: ВП “Віцебскаблгаз” 210029 Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. Праўды, 36.
Начальнік сектара маркетынгу і знешнеэканамічных сувязей: Калмагорцаў Леанід Мікалаевіч
Тэлефон: +375 (212) 49 36 42
Факс: + 375 (212) 49 36 42
E-mail: torf@oblgas.by
Рэалізацыя торфапрадукцыі на ўнутраны рынак Рэспублікі Беларусь: ВУ “Віцебскторф” 211720 Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, н. п. Крулеўшчына.
Начальнік сектара матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту: Лукашэнка Уладзімір Мікалаевіч
Тэлефон/Факс: +375 (2157) 5 54 65, +375 (2157) 5 55 60
Тэлефон: +375 (2157) 2 99 55, +375 33 336 00 69, +375 33 661 05 50
E-mail: sektorsnab@dokshtorf.oblgas.by