Адным з ключавых фактараў, якія забяспечваюць бяспеку насельніцтва пры карыстанні газам у побыце, з’яўляецца своечасовае правядзенне работ па тэхнічным абслугоўванні ўнутраных газаправодаў і ўнутрыдамавога газавага абсталявання жылых дамоў.
Правядзенне тэхнічнага абслугоўвання сістэм газазабеспячэння жылых дамоў
прадугледжана пералікам работ па тэхнічным абслугоўванні, зацверджаным пастановай Міністэрства ЖКГ Рэспублікі Беларусь ад 20.05.2013 №12 і Інструкцыяй аб парадку планавання, правядзення і фінансавання бягучага рамонту жыллёвага фонду, зацверджанай пастановай Міністэрства ЖКГ Рэспублікі Беларусь ад 30.03.2016 №5 у рэдакцыі пастановы Міністэрства ЖКГ Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2017 №10.
Віды работ па тэхнічным абслугоўванні ўнутраных газаправодаў і абсталявання, неабходнасць, перыядычнасць і аб’ёмы іх правядзення вызначаюцца Правіламі карыстання газам у побыце ў рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2013 №1136, тэхналагічнымі інструкцыямі на падставе тэхнічных нарматыўных прававых актаў і інструкцый па эксплуатацыі абсталявання.
У цяперашні час тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі прадугледжаны наступныя віды работ па тэхнічным абслугоўванні ўводных і ўнутраных газаправодаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах:
- поўнае тэхнічнае абслугоўванне (ПТА-1) запорных прылад на газаправодах-уводах, уводных газаправодаў, унутраных газаправодаў да першай запорнай прылады, усталяванай у кватэрах, з адключэннем ад газаразмеркавальнай сістэмы і выпрабаваннем на герметычнасць паветрам – 1 раз у 10 гадоў;
- поўнае тэхнічнае абслугоўванне (ПТА-2) запорных прылад на газаправодах-уводах, уводных газаправодаў, унутраных газаправодаў і газавага абсталявання без адключэння ад газаразмеркавальнай сістэмы — першы раз праз 5 гадоў пасля ўводу ў эксплуатацыю, наступныя — праз 10 гадоў;
- гадавое тэхнічнае абслугоўванне (ГТА) запорных прылад на ўводах, уводных газаправодаў і ўнутраных газаправодаў шматкватэрных жылых дамоў тэрмінам эксплуатацыі звыш 20 гадоў (за выключэннем унутраных газаправодаў, размешчаных унутры кватэр пасля першай адключальнай прылады) — адзін раз у год.
Узор дамовы (для арганізацыі ЖКГ) на тэхнічнае абслугоўванне ўнутраных газаправодаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах.
Узор дамовы (для таварыства ўласнікаў) на тэхнічнае абслугоўванне ўнутраных газаправодаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах.
Для заключэння дамовы неабходна звяртацца ў філіялы ВП “Віцебскаблгаз” па тэрытарыяльным размяшчэнні аб’ектаў газаспажывання).