Увазе грамадзян і юрыдычных асоб
З 16 лютага 2019 года ў сувязі са змяненнем заканадаўства выдача тэхнічных умоў на далучэнне аб’ектаў газаспажывання да газаразмеркавальнай сістэмы (акрамя эксплуатаваных індывідуальных жылых дамоў, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці) ажыццяўляецца на падставе п. 3.1 Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 № 156 у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2018г. № 785 (далей – Палажэнне).
Для атрымання тэхнічных умоў, на якія не распаўсюджваецца дзеянне Палажэння (работы па тэхнічнай мадэрнізацыі, капітальным рамонце і г. д.), неабходна звяртацца ў філіялы ВП “Віцебскаблгаз” па тэрытарыяльным размяшчэнні аб’ектаў газаспажывання.