У лютым 2005 г. згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2004 г. № 1604 “Аб рэарганізацыі асобных рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў” была праведзена рэарганізацыя ВП “Віцебскаблгаз” шляхам далучэння да яго СВК “Мазалава”.
У далейшым філіял рэфармаваны ў сельскагаспадарчую вытворчасць “Мазалавагаз” ВП “Віцебскаблгаз”.
З 2005 г. па цяперашні час у рамках мерапрыемстваў па павышэнні эканамічнай эфектыўнасці аграрнай вытворчасці, аптымізацыі тэхналагічных працэсаў і нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці УП “Віцебскаблгаз” была ажыццёўлена інтэграцыя далучанай вытворчасці з іншымі прылеглымі гаспадаркамі.
Асноўныя віды дзейнасці:
- гадоўля буйной рагатай жывёлы;
- вытворчасць і рэалізацыя малака;
- вытворчасць і рэалізацыя насення азімых і яравых збожжавых культур, алейнага насення яравога рапсу;
- вытворчасць і рэалізацыя насення шматгадовых траў;
- вытворчасць і рэалізацыя камбікармоў;
Агульная зямельная плошча СГВ “Мазалавагаз” складае 5733,9 га, у тым ліку сельскагаспадарчыя ўгоддзі 4381,3 га, з іх раллі – 3028 га. Валавы збор збожжавых і зернебабовых у 2018 годзе склаў 5394,7 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 40,3 ц/га.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы па стане на 1 студзеня 2019 года склала 3040 галоў, у тым ліку 1073 каровы.
У 2016 годзе ў гаспадарцы ўведзены ў эксплуатацыю камбікормавы завод прадукцыйнасцю 5 тон негрануляванай або 2 тон грануляванай прадукцыі ў гадзіну.
Завод дазваляе выпускаць шырокую лінейку камбікармоў, (КДК-60, КДК-61, КР-2 і КР-3), а таксама любыя камбікормы для буйной рагатай жывёлы па рэцэптуры заказчыка.
Акрамя рэалізацыі камбікорму, філіял СГВ “Мазалавагаз” мае магчымасць рэалізаваць насенне яравога ячменю гатунку “Фэст”, азімай пшаніцы “Аўгусціна” і “Элегія”, а таксама насенне шматгадовых траў (канюшына і цімафееўка).
Наш адрас: 211310 Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Мазалава, вул. Механізатараў, д. 1.
Тэлефоны для даведак:
(+375 212)-29-56-85
(+375 212)-29-57-18
-
Навукова-практычны цэнтр па гадоўлі племянной жывёлы і вытворчасці малака
-
Цэнтр тэхнічнага дыягнаставання, абслугоўвання, рамонту і захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі
Вучэбны навукова-практычны цэнтр
па вытворчасці малака
У 2011-2012 гадах прадпрыемствам у пастаяннае карыстанне былі прынятыя землі і асобная маёмасць сельскагаспадарчага прызначэння, якія належалі вучэбнай гаспадарцы аграрнага каледжа УА “Віцебская ордэна “Знак Пашаны”д зяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны”.
З моманту далучэння праводзіліся маштабныя работы па мадэрнізацыі вытворчасці і павышэнні яго тэхналагічнасці. На момант далучэння знос асноўных фондаў складаў больш за 60%. Усе вытворчыя аб’екты знаходзіліся ў стане фізічнага і маральнага зносу. Дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў як у жывёлагадоўлі, так і ў раслінаводстве без абнаўлення вытворчай базы не ўяўлялася магчымым.
Так, у снежні 2009 года ўведзена ў эксплуатацыю 1-я чарга малочна-таварнага рабатызаванага комплексу праектнай магутнасцю 465 галоў, (кошт 1,7 млн руб) у лістападзе 2011 года ўведзена 2-я чарга праектнай магутнасцю 465 галоў (кошт 1,5 млн руб) і прафілакторый на 180 жывёламесцаў. Па выніках працы за 2017 года валавая вытворчасць малака на дадзеным комплексе склала 4961 тону або 59 % ад валавой вытворчасці малака па філіяле, надой малака на 1 карову склаў 7788 кг (+463 кг).
Будаўніцтва дадзенага комплексу дазволіла стварыць спрыяльныя ўмовы для жывёл: кожная карова сама цяпер выбірае, калі ёй ісці даіцца, адпачываць на персанальнай ляжанцы або спажываць корм. Выдача канцэнтратаў праводзіцца ў залежнасці ад прадуктыўнасці. Вытворчасць малака на дадзеным комплексе выключае яго кантакт з чалавекам – робат на падставе паказанняў розных датчыкаў вырашае, ці адпраўляць малако ў малакаахаладжальнік ці ў ёмістасці для сепарыраванага малака, у выніку чаго ўсё малако з дадзенага комплексу рэалізуецца 100% гатункам “Экстра”, закупачная цана якога на 30% вышэй “вышэйшага гатунку”. Рабатызаваная ферма ўнікальная тым, што тут маецца сістэма кіравання статкам, якая дазваляе спецыялістам штодня кантраляваць прадуктыўнасць кароў, жуйку, вагу жывёлы, кратнасць даення, а ў выпадку адхілення хаця б аднаго паказчыка аператыўна ліквідаваць непаладкі.
Навукова-практычны цэнтр па гадоўлі племянной жывёлы і вытворчасці малака
У ліпені 2014 г. пасля рэканструкцыі ўведзена ў эксплуатацыю 1-я чарга фермы, дзе працэсы кармлення і даення цалкам рабатызаваныя. Асноўная ідэя рэканструкцыі заключаецца ў замене маральна і фізічна састарэлага кароўніка на сучасны з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій у малочнай жывёлагадоўлі: беспрывязнога ўтрымання кароў, даення даільнымі робатамі з забеспячэннем камп’ютарызацыі працэсаў даення, ідэнтыфікацыі заатэхнічнага і ветэрынарнага ўліку, індывідуальнага кармлення кароў, падрыхтоўкі і раздачы збалансаваных па ўсіх кампанентаў кармоў з дапамогай мабільных раздатчыкаў-змяшальнікаў.
Комплекс разлічаны на ўтрыманне 216 дойных кароў, што забяспечвае максімальна эфектыўную нагрузку на даільных робатаў. На дадзеным комплексе ўсталявана аўтаматычная сістэма раздачы грубых кармоў, якая не мае аналагаў у Рэспубліцы Беларусь і дазволіла павялічыць надоі малака на 1 галаву ў сярэднім на 1,5 кілаграма.
Увосень 2015 года ўведзена 2-я чарга на 208 жывёламесцаў. Праведзеная рэканструкцыя дазволіла ў 2 разы паменшыць колькасць абслуговага персаналу, рэалізоўваць 100% малако гатункам “Экстра”, павялічыць удоі малака. Надой малака за 2017 год склаў 10596 кг, прыбаўка 485 кг да ўзроўню 2016 года. Прагноз удою малака на 1 карову на 2018 год – 11000 кг.
Зараз гэта комплекс па вырошчванні племянной жывёлы і вытворчасці малака, які не мае па сваім абсталяванні аналагаў у Рэспубліцы Беларусь, дзе ў дадатак да рабатызаванага даення ўсталявана аўтаматычная сістэма раздачы грубых кармоў, якая абслугоўвае 2 жывёлагадоўчых памяшкання, змешваючы каля 6 рацыёнаў. Раздача кармоў ажыццяўляецца 5-6 разоў у суткі з адначасовым падштурхоўваннем, што адбіваецца на спажыванні корму і прадуктыўнасці.
Вучэбна-практычны цэнтр па вытворчасці малака
У 2017 годзе таксама праведзена велізарная праца па перааснашчэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы філіяла. У жніўні пасля рэканструкцыі ўведзены ў эксплуатацыю комплекс па вытворчасці малака “Калінава”, дзе прывязное ўтрыманне заменена на беспрывязное, малакаправод заменены на даільную залу. Гэта дазволіла вывесці вытворчасць малака на сучасны ўзровень і забяспечыць рэалізацыю прадукцыі дадзенай фермы больш высокай якасцю (гатункам “ЭКСТРА”, плюс 14 капеек за кожны рэалізаваны кілаграм малака або дадаткова 149 тысяч рублёў выручкі).
Цэнтр па гадоўлі племянной жывёлы
Данный комплекс является отдельным звеном отрасли животноводства, который включает 4 животноводческих помещения, два из которых - это сборные железобетонные конструкции, 3-е помещение - тентованный арочник, 4-е помещение — металлический каркас обшитый металлическим профилем.
Общая мощность четырех помещений составляет порядка 700 голов. Ежемесячное производство валового привеса на данном комплексе составляет от 50 до 60 % от общего вала по хозяйству. Здесь выращивается ремонтный молодняк от 4 месячного возраста до 6 месяцев стельности. Обслуживают вышеуказанное поголовье 3 работника, для которых созданы все условия: оборудованы бытовые помещения, имеются душевые, комната приема пищи, комната отдыха.
Галіна раслінаводства
Галіна раслінаводства развіваецца і выкарыстоўваецца ў асноўным для патрэб жывёлагадоўлі. Асноўнымі напрамкамі тут з’яўляюцца:
- вырошчванне кармавых культур для вытворчасці травяністых кармоў;
- вырошчванне збожжавых і зернебабовых культур;
- вытворчасць і рэалізацыя насення збожжавых і зернебабовых культур;
- вытворчасць і рэалізацыя насення шматгадовых траў;
- вырошчванне рапсу.
Агульная зямельная плошча ў параўнанні з 2005 годам павялічылася ў 3,6 разы і сёння яна складае 5,7 тысяч гектараў, у тым ліку 4,3 тысячы гектараў — сельскагаспадарчыя ўгоддзі, з якіх 3,1 тысяч гектараў — ралля.
Пры гэтым бальнасць сельскагаспадарчых угоддзяў дасягае 26,5, а раллі – 26,9. Сярэднеўзважанае ўтрыманне фосфару складае 241 мг/кг глебы, сярэднеўзважанае ўтрыманне калію – 207 мг/кг глебы, утрыманне гумусу – 2,63%, рН-5,91
Камбікормавы завод
З мэтай забеспячэння далейшага росту вытворчых паказчыкаў у жывёлагадоўлі за кошт вытворчасці адрасных камбікармоў, атрымання дадатковай крыніцы выручкі ў філіяле быў пабудаваны мінізавод па вытворчасці грануляваных камбікармоў магутнасцю 2 тоны ў гадзіну ці 5 тон у гадзіну рассыпнога. Будаўніцтва ўласнага завода дазволіла не адцягваць абаротныя сродкі на аплату вытворчасці камбікармоў. Штогод для аплаты паслуг па выпрацоўцы гадавой патрэбы камбікорму неабходна 290 тыс.руб. Эканомія транспартных выдаткаў ужо склала больш за 30 тыс.рублёў.
За 2017 год выраблена 5039 тон камбікармоў, з якіх рэалізавана 1357 тон на суму 854,1 тыс. руб. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 18,8%. Завод па вытворчасці камбікармоў уведзены ў эксплуатацыю ў СГВ “Мазалавагаз” 30 чэрвеня 2016 г. Кошт камбікормавага завода склаў 2515 тыс. рублёў (дэнамінаваных), у тым ліку кошт абсталявання — 1670 тыс. рублёў, будаўніча-мантажных работ – 610 тыс. рублёў, дапаможнага абсталявання – 235 тыс.рублёў.
Тэхналогія лініі прыгатавання камбікорму наступная. Збожжа ў завальную яму можа загружацца альбо з сіласаў па гарызантальных транспарцёрах, альбо аўтатранспартам. З завальнай ямы (аб’ёмам 12 м.куб, або 8‑9 тон збожжа) сістэмай шнэкаў і норый збожжа падаецца на скальпяратар (ачышчальнік буйных прымешак), які складаецца з конусападобнага сіта, якое верціцца, пасля чаго сыравіна (ячмень, трыцікале, пшаніца, гарох, кукуруза, шрот сланечнікавы) размяркоўваецца на 6 бункераў аб’ёмам па 15 м. куб кожны. Затым праз сістэму вагаў-дазатараў згодна з зададзенай рэцэптурай збожжа падаецца на малатковыя драбнілкі ДКМ-6 у колькасці 2-х штук, дзе адбываецца драбненне збожжа на пэўныя памеры ў залежнасці ад усталяванага сіта (ад 3 да 6 мм). Драблёная сыравіна паступае ў двухсекцыйны змяшальнік, дзе адбываецца змешванне з іншымі кампанентамі (мел, соль, прэміксы, манакальцыйфасфат). Двухсекцыйны змяшальнік забяспечвае бесперапынную падрыхтоўку для гранулявання. Час змешвання залежыць ад колькасці кампанентаў (ад 20 да 60 секунд). Сумесь паступае ў папярэдні бункер гранулятара для атрымання грануляванага камбікорму. У працэсе грануляцыі адбываецца яе змешванне з увільготненай парай пры ціску 5 бар. Сумесь награваецца да тэмпературы звыш 115 градусаў і падаецца на матрыцу гранулятара, пасля чаго атрыманыя гранулы паступаюць у ахаладжальнік і прасейвальнік гранул, дзе адбываецца аддзяленне гранул ад дробнай фракцыі. Дробная фракцыя паступае на паўторную грануляцыю, а камбікорм паступае ў бункеры гатовай прадукцыі. Кіраванне працэсам падрыхтоўкі камбікармоў цалкам аўтаматызавана і адбываецца з пульта кіравання.
Цэнтр па кантролі якасці прадукцыі земляробства
У сувязі з уводам у эксплуатацыю камбікормавага завода і неабходнасцю правядзення аналізу канцэнтраваных, грубых і сакавітых кармоў і зялёнай масы, з наступным афармленнем дакументацыі аб якасці рэалізаваных камбікармоў неабходна будаўніцтва лабараторыі для даследавання кармоў на тэрыторыі існуючага цэха па вытворчасці камбікармоў у аг. Мазалава.
У цяперашні час дадзеныя даследаванні выконвае паводле дагавора КУВП “Віцебская абласная праектна-пошукавая станцыя хімізацыі сельскай гаспадаркі”. Кошт даследавання 1 пробы збожжа і камбікармоў 144 рублі з улікам ПДВ, 1 пробы травяністых кармоў складае 220 рублёў з улікам ПДВ. У месяц неабходна даследаваць не менш за 7 проб травяністых кармоў, 14 проб камбікорму і 14 проб збожжа. Выдаткі на даследаванні ў грашовым выражэнні ў месяц складаюць 5572 руб., а ў год 66 864 руб.
.
Цэнтр тэхнічнага дыягнаставання, абслугоўвання, рамонту і захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі
У сувязі з неаднаразовымі рэарганізацыямі павялічваліся і плошчы, занятыя сельскагаспадарчымі культурамі, што, у сваю чаргу, патрабавала набыцця высокапрадукцыйнай энерганасычанай сельскагаспадарчай тэхнікі. Так, на сённяшні дзень у філіяле маецца 6 збожжаўборачных камбайнаў КЗС-1218, пяць энерганасычаных трактароў тыпу “Беларус 3022”, два высокапрадукцыйныя кормаўборачныя камбайны, а таксама розныя прычапныя сельскагаспадарчыя агрэгаты. Пабудаваныя да рэарганізацый мехмайстэрні былі разлічаны на 3 рамонтныя месцы і не дазвалялі выконваць рамонт і захоўванне ўсёй тэхнікі філіяла. У 2016 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве “Цэнтра тэхнічнага дыягнаставання, захоўвання і рамонту тэхнікі”. Увод яго ў эксплуатацыю ў ліпені 2017 года дазволіў выконваць адначасовы рамонт звыш 10 адзінак тэхнікі, а таксама захоўваць усё збожжа - і кормаўборачныя камбайны, і дарагія прычапныя сельгасагрэгаты.
Лінія па дапрацоўцы і пратручванні насення
У 2015 годзе ўведзена ў эксплуатацыю лінія па дапрацоўцы і пратручванні насення, дзе ўсе працэсы цалкам механізаваны і аўтаматызаваны. Кіруе лініяй 1 аператар.
Акрамя забеспячэння сваіх патрэб, у 2017 годзе філіялам рэалізавана насення збожжавых і зернебабовых на 195 тыс. рублёў (рэалізавана 67 тон гароху на суму 63,5 тыс. рублёў з рэнтабельнасцю звыш 60%, 180 тон насення азімай пшаніцы на суму 107 тыс. рублёў з рэнтабельнасцю звыш 40%, 52,5 тоны насення ячменю на суму 25,6 тыс. руб. з рэнтабельнасцю 15%.
Кадры і аб’екты жыллёвага фонду СГВ “Мазалавагаз”
За ўвесь перыяд дзейнасці на вытворчасці створана аптымальная структура персаналу, якая дазваляе вырашаць пастаўленыя задачы. Па стане на 01.05.2018 спісачная колькасць працаўнікоў СГВ “Мазалавагаз” складае 182 чалавекі. З агульнай колькасці працаўнікоў вышэйшую адукацыю маюць 42 чалавекі (23% ад агульнай колькасці), сярэднюю спецыяльную – 26 чалавек (14,3%). Найбольш прадстаўнічай з’яўляецца катэгорыя працаўнікоў, якія маюць агульную сярэднюю і прафесійна-тэхнічную адукацыю. Іх доля ў агульнай структуры персаналу складае 14,3% і 32,4% адпаведна.
Аналіз узроставага складу персаналу гаспадаркі паказвае, што асобы ў найбольш прадукцыйным працаздольным узросце (ад 30 да 50 гадоў) складаюць 54,4% спісачнай колькасці, пры гэтым асобы да 29 гадоў і старэйшыя за 50 гадоў – адпаведна 26,4% і 19,2%.
Павышэнню кваліфікацыі кадраў адводзіцца важная роля. Для рэалізацыі гэтых мэт ажыццяўляецца: прафесійная падрыхтоўка і перападрыхтоўка працаўнікоў; перападрыхтоўка працоўных і навучанне іх другім (сумежным) прафесіям; бесперапыннае павышэнне кваліфікацыі працоўных і служачых.
Адным з найважнейшых напрамкаў у кадравай палітыцы з’яўляецца зніжэнне цякучасці кадраў. У гэтых мэтах асаблівая ўвага надаецца пытанням своечасовага нарміравання працы, стварэння больш спрыяльных умоў для працоўных, павышэння іх заработнай платы, умацавання працоўнай дысцыпліны, будаўніцтва жылля ў н.п. Мазалава. Па стане на 01.04.2018 г. на балансе СГВ “Мазалавагаз” лічыцца 19 аб’ектаў арэнднага жылля: 17 аднакватэрных і 2 дванаццацікватэрныя жылыя дамы. Таксама СГВ “Мазалавагаз” мае ў сваім распараджэнні 1 інтэрнат (4 асобныя жылыя памяшканні). Гэтыя аб’екты жыллёвага фонду неабходныя для падбору і замацавання кадраў.
Навуковая праца. Сустрэча дэлегацый
У мэтах укаранення перадавых тэхналогій для ўтрымання, кармлення і даення ў гаспадарках вобласці на дадзеным комплексе пабудаваны вучэбны клас, дзе праходзіць тэарэтычнае і практычнае навучанне як студэнтаў ветэрынарнай акадэміі, так і слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі з усёй Рэспублікі Беларусь.
Вось ужо некалькі гадоў СГВ “Мазалавагаз” з’яўляецца плацдармам для абмену вопытам кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый Рэспублікі Беларусь. З рабочым візітам у Мазалава неаднаразова прыязджаў міністр сельскай гаспадаркі РБ Л. К. Заяц. Аб інавацыях і іх паспяховым прымяненні ў СГВ “Мазалавагаз” ведаюць і за мяжой. Цікавасць замежных дэлегацый з РФ, Казахстана, Кітая актыўна падтрымліваецца. Спецыялісты прадпрыемства арганізуюць для гасцей экскурсіі і семінары, якія дазваляюць даць найбольш поўную і дакладную інфармацыю аб перавагах мясцовай вытворчасці. У ліпені 2017 года высокую ацэнку структурнаму падраздзяленню УП “Віцебскаблгаз” даў ганаровы госць філіяла – прэзідэнт Малдовы Дадон І.М.