Ядерная энергетика в мире
Ядзерная энергетыка трывала заняла сваё месца сярод вядучых галін вытворчасці ў свеце. Паводле даных Інфармацыйнай сістэмы ядзерных рэактараў МАГАТЭ PRIS (размешчана па адрасе http://www.iaea.org/PRIS/), па стане на ліпень 2017 года ў свеце эксплуатуюцца 449 ядзерных рэактараў. Іх агульная ўстаноўленая магутнасць – 392 100 MWe. 2 рэактары знаходзяцца ў стане доўгатэрміновага прыпынення і 60 – у стадыі збудавання.
У разрэзе краін больш за ўсё энергаблокаў эксплуатуецца ў ЗША – 99. На другім месцы – Францыя (58), якая таксама з’яўляецца лідарам сярод усіх краін па долі электраэнергіі, што выпрацоўваецца на АЭС, у агульным энергабалансе (77,7%). На трэцім месцы – Японія (42 энергаблокі). Далей ідуць Кітай і Расійская Федэрацыя (у Расіі – 35 энергаблокаў).
Прычыны прыняцця рашэння аб будаўніцтве Беларускай АЭС
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі” ад 2 лістапада 2013 года №499, Беларуская АЭС будуецца ў мэтах павышэння эканамічнай і энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Праект Беларускай АЭС
Для будаўніцтва Беларускай АЭС выбраны праект “АЭС-2006” з рэактарамі ВВЭР-1200 (вода-вадзяны энергетычны рэактар, у якім у якасці запавольніка і цепланосьбіта выкарыстоўваецца звычайная вада) Акцыянернага таварыства “Санкт-Пецярбургскі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут энергетычных тэхналогій “АТАМЭНЕРГАПРАЕКТ”, які адрозніваецца павышанымі характарыстыкамі бяспекі і тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі. Будаўніцтва па гэтым праекце забяспечвае:
-
стварэнне АЭС пакалення 3+, асаблівасцю якой з’яўляецца новая рэактарная ўстаноўка з дадатковымі сістэмамі бяспекі: сістэмай пасіўнага адводу цяпла; двайной ахоўнай гермаабалонкай; пасткай расплаву паліва пры запраектнай аварыі;
-
максімальную рэалізацыю прынцыпу глыбока эшаланіраванай абароны (дадзены прынцып заключаецца ў стварэнні сістэмы бар’ераў на шляху распаўсюджвання іанізуючых выпраменьванняў і радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе і сістэмы тэхнічных і арганізацыйных мер па абароне гэтых бар’ераў, а таксама захаванні іх эфектыўнасці пры непасрэднай абароне насельніцтва).
Асноўныя тэхнічныя характарыстыкі энергаблокаў Беларускай АЭС прыведзены ніжэй.
Наименование характеристики | Величина |
Количество блоков | 2 |
Срок службы: реакторная установка |
60 лет |
паротурбинная установка | 50 лет |
Мощность энергоблока, МВт: электрическая (брутто) |
до 1200 МВт |
тепловая | 3200 МВт |
Продолжительность кампании топлива | 4 года |
Улік урокаў аварыі на японскай АЭС “Фукусіма-1”
Урокі аварыі на японскай АЭС “Фукусіма-1” усебакова аналізаваліся рознымі арганізацыямі, уцягнутымі ў забеспячэнне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, уключаючы Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі. Прапанаваны шэраг мер, накіраваных на ўзмацненне бяспекі, у тым ліку:
-
паляпшэнні праектаў АЭС;
-
пазачарговыя праверкі бяспекі АЭС у адносінах да экстрэмальных прыродных уздзеянняў і іх спалучэння (стрэс-тэсты);
-
эфектыўнае забеспячэнне незалежнасці рэгулюючых органаў у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
-
развіццё міжнародных механізмаў абмену досведам забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
-
актыўнае выкарыстанне краінамі знешніх ацэначных місій і партнёрскіх праверак і інш.
Праект Беларускай АЭС і яго сістэмы бяспекі дазваляе належным чынам супрацьстаяць пагрозам, выяўленым у кантэксце аварыі на АЭС “Фукусіма-1”. Урокі гэтай аварыі былі разгледжаны ў рамках місіі МАГАТЭ па ацэнцы пляцоўкі будаўніцтва і знешніх уздзеянняў на праект (SEED) у студзені 2017 года. Місія прыйшла да высновы, што яны належным чынам улічаны пры будаўніцтве Беларускай АЭС на Астравецкай пляцоўцы.
У Рэспубліцы Беларусь прынята рашэнне аб правядзенні мэтавай пераацэнкі бяспекі (стрэс-тэстаў) Беларускай АЭС у адпаведнасці з патрабаваннямі Еўрапейскага саюза. Яна была ажыццёўлена ў 2016 годзе. У 1 квартале 2017 года падрыхтавана справаздача аб самаацэнцы Беларускай АЭС, на падставе якой у цяперашні час ажыццяўляецца падрыхтоўка Нацыянальнага даклада аб стрэс-тэстах (тэрмін гатоўнасці – 31 жніўня 2017 года). У далейшым Нацыянальны даклад будзе разгледжаны ва ўзаемадзеянні з Еўрапейскай камісіяй.
З мэтай абмену вопытам рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і эксплуатацыі аб’ектаў выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання Беларусь уступіла і ўдзельнічае ў дзейнасці глабальных і рэгіянальных сетак, міжнародных аб’яднанняў органаў рэгулявання ў галіне ядзернай бяспекі (Форум супрацоўніцтва рэгулятараў – RCF, Асацыяцыя органаў рэгулявання ў галіне ядзернай бяспекі Заходняй Еўропы – WENRA, Форум органаў рэгулявання краін, якія эксплуатуюць вода-вадзяны энергетычны рэактар – VVER Forum), міжнародных аб’яднанняў арганізацый, якія эксплуатуюць АЭС (Сусветная асацыяцыя аператараў атамных электрастанцый – WANO);
развівае супрацоўніцтва па пытаннях забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў двухбаковым фармаце;
запрашае ў краіну міжнародныя ацэначныя місіі;
аналізуе міжнародныя рэкамендацыі ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, дакументы МАГАТЭ, у тым ліку новыя, для іх наступнага ўкаранення ў нарматыўныя прававыя акты і практычнага прымянення.
Выбар пляцоўкі для Беларускай АЭС
Выбар пляцоўкі для збудавання Беларускай АЭС быў праведзены ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі МАГАТЭ і нацыянальнымі дакументамі Рэспублікі Беларусь.
На падставе даследаванняў, а таксама аналізу наяўных фондавых і архіўных матэрыялаў, па гідрагеалагічных, метэаралагічных і іншых фактарах з улікам забараняльных і абмежавальных патрабаванняў да размяшчэння АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь былі вызначаны тры пляцоўкі-кандыдаты: Краснапалянская, Кукшынаўская і Астравецкая. На гэтых пляцоўках быў выкананы ўвесь комплекс пошукаў і даследаванняў, прадугледжаны дакументамі МАГАТЭ і нацыянальнымі дакументамі Рэспублікі Беларусь. Вынікі выкананых работ падрабязна прадстаўлены ў справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) Беларускай АЭС, які размешчаны на інтэрнэт-сайце РУП “Беларуская АЭС” http://www.belaes.by/.
Скрынінгавая ацэнка пляцовак-кандыдатаў паказала, што на Кукшынаўскай і Краснапалянскай пляцоўках-кандыдатах выяўлены шэраг неспрыяльных для размяшчэння АЭС фактараў геалагічнай і гідрагеалагічнай прыроды, якія не адносяцца да забараняльных. На Астравецкай пляцоўцы падобных неспрыяльных умоў не выяўлена. На падставе вышэй выкладзенага Астравецкая пляцоўка была выбрана як прыярытэтная. У студзені 2017 г. у Беларусі прайшла місія МАГАТЭ па ацэнцы пляцоўкі і дызайна АЭС з улікам знешніх уздзеянняў (місія SEED). Падчас місіі разгледжаны:
-
скрынінг знешніх уздзеянняў; характарыстыка знешніх уздзеянняў як прыроднага, так і тэхнагеннага характару;
-
вывучэнне праектных параметраў пляцоўкі будаўніцтва;
-
забеспячэнне маніторынгу пляцоўкі і навакольнага асяроддзя;
-
улік урокаў аварыі на АЭС “Фукусіма-1”.
Місія ўстанавіла, што Рэспубліка Беларусь належным чынам улічыла ўсе знешнія пагрозы пры праектаванні Беларускай АЭС на Астравецкай пляцоўцы.
Абыходжанне з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным палівам Беларускай АЭС
У Рэспубліцы Беларусь падрыхтавана і зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2015 г. № 460 Стратэгія абыходжання з радыеактыўнымі адходамі (РАА) Беларускай атамнай электрастанцыі.
У Стратэгіі выкладзены палажэнні па абыходжанні з рознымі відамі РАА на ўсіх стадыях іх жыццёвага цыкла, уключаючы захаванне. Згодна са Стратэгіяй у тэрмін да 2028 года прадугледжана збудаванне першай чаргі пункта захавання для размяшчэння вельмі нізкаактыўных, нізкаактыўных і сярэднеактыўных радыеактыўных адходаў.
Высокаактыўныя радыеактыўныя адходы прадугледжваецца захоўваць на атамнай электрастанцыі на працягу ўсяго тэрміну яе эксплуатацыі. У адпаведнасці са Стратэгіяй прадугледжваецца прапрацаваць пытанне аб неабходнасці будаўніцтва пункта захавання высокаактыўных РАА у глыбокай геалагічнай фармацыі.
Што тычыцца адпрацаванага ядзернага паліва (АЯП), праектам Беларускай АЭС прадугледжаны басейны вытрымкі для яго часовага захоўвання. Басейны вытрымкі размешчаны ў будынку рэактараў і забяспечваюць захоўванне адпрацаванага паліва на працягу 10 гадоў з улікам планавых перагрузак і выгрузкі ўсёй актыўнай зоны на любы момант эксплуатацыі АЭС.
У адпаведнасці з артыкулам 9 Пагаднення паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь атамнай электрастанцыі АЯП, набытае ў расійскіх арганізацый, падлягае вяртанню ў Расію для перапрацоўкі на ўмовах, якія вызначаюцца ў асобным пагадненні.
Рэкамендаваныя дадатковыя матэрыялы
Агляды стану ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь, размешчаныя ў раздзеле “Веды для кожнага/Бібліятэка” інтэрнэт-сайта Дзяржатамнагляду www.gosatomnadzor.gov.by).