Паслугі па газіфікацыі аднакватэрнага жылога дома прыродным газам (пры наяўнасці існуючых вулічных размеркавальных газаправодаў) з аказаннем грамадзяніну комплекснай паслугі аказваюцца на падставе рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб газіфікацыі аднакватэрнага жылога дома, для чаго грамадзянін звяртаецца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган з заявай аб газіфікацыі жылога дома “пад ключ”, а той, у сваю чаргу, накіроўвае ў газазабеспячальную арганізацыю названую заяву з даданнем да яе неабходных дакументаў і звестак для газіфікацыі жылога дома. Згодна з прадстаўленымі дакументамі выконваецца выдача тэхнічных умоў на праектаванне, заключаюцца дагаворы на падрыхтоўку праектна-каштарыснай дакументацыі і выкананне будаўніча-мантажных работ, падключаецца зманціраваная сістэма газаспажывання да існуючага размеркавальнага газаправода і выконваецца пуск газу ў сістэму.
Пры аказанні комплекснай паслугі па газіфікацыі аднакватэрных жылых дамоў ВП “Віцебскаблгаз” выступае заказчыкам па праектаванні і будаўніцтве сістэмы газазабеспячэння. Заключэнне дагавораў паміж ВП “Віцебскаблгаз” і падраднымі (генпадраднымі) арганізацыямі на выкананне праектна-вышукальных і будаўніча-мантажных работ па газіфікацыі аднакватэрных жылых дамоў ажыццяўляецца шляхам правядзення працэдуры перамоў.
Аказанне дадзенай паслугі рэгламентавана п. 10.3 Пераліка адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 №200, і Інструкцыяй аб парадку ўзаемадзеяння арганізацый, якія ўваходзяць у склад ДВА “Белпалівагаз”, якія ажыццяўляюць аказанне грамадзяніну комплекснай паслугі па газіфікацыі аднакватэрнага жылога дома, з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, зацверджанай Пастановай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь ад 22.03.2007 №10.
Для аказання комплекснай паслугі пры будаўніцтве аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы ў філіялах ВП “Віцебскаблгаз” створаны службы заказчыка.
Службай заказчыка выконваюцца наступныя віды работ:
-
прыём ад грамадзян заяў і дакументаў, неабходных для выканання праектна-вышукальных і будаўніча-мантажных работ;
-
збор зыходных даных для распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі на аб’екты будаўніцтва;
-
ажыццяўленне падрыхтоўкі матэрыялаў і пакета дакументаў для правядзення працэдуры перамоў па выбары падраднай арганізацыі на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі па газіфікацыі жылога дома (пры неабходнасці будаўніцтва вулічнага размеркавальнага газаправода);
-
ажыццяўленне падрыхтоўкі матэрыялаў і пакета дакументаў для правядзення працэдуры перамоў па выбары падраднай арганізацыі на выкананне будаўніча-мантажных работ па газіфікацыі жылога дома (пры неабходнасці будаўніцтва вулічнага размеркавальнага газаправода);
-
заключэнне дагавораў на інвеставанне па выкананні праектных і вышукальных работ;
-
заключэнне дагавораў на інвеставанне па выкананні будаўніча-мантажных работ;
-
атрыманне дазволаў на права правядзення будаўнічых і іншых спецыяльных мантажных работ (пры неабходнасці будаўніцтва вулічнага размеркавальнага газаправода);
-
падрыхтоўка заявак, рэгістрацыя і ўзгадненне праектна-каштарыснай дакументацыі ў арганізацыях, згодна з заканадаўствам (пры будаўніцтве вулічнага размеркавальнага газаправода);
-
заключэнне дагавораў на выкананне праектных і вышукальных работ;
-
заключэнне дагавораў на выкананне будаўніча-мантажных работ;
-
унясенне змяненняў і дапаўненняў (пры неабходнасці) у распрацаваную праектна-каштарысную дакументацыю;
-
складанне пераліку выдаткаў для гар(рай)выканкамаў па льготным крэдытаванні насельніцтва пры будаўніцтве газавых сетак;
-
атрыманне неабходных заключэнняў органаў Дзяржаўнага нагляду аб адпаведнасці аб’екта, які прымаецца ў эксплуатацыю, зацверджанай праектна-каштарыснай дакументацыі (пры будаўніцтве вулічнага размеркавальнага газаправода);
-
праверка афармлення і падпісанне выканаўча-тэхнічнай дакументацыі пры прыёмцы аб’ектаў у эксплуатацыю;
-
дакументальнае афармленне аб’ектаў будаўніцтва для прыёмкі ў эксплуатацыю, заказчыкам па якіх выступае УП “Віцебскаблгаз”;
-
здача аб’ектаў будаўніцтва ў эксплуатацыю, заказчыкам па якіх выступае ВП “Віцебскаблгаз”;
-
афармленне актаў прыёмкі аб’ектаў у эксплуатацыю, заказчыкам па якіх выступае ВП “Віцебскаблгаз”.
Служба заказчыка – гэта злучнае звяно паміж інвестарамі (грамадзянамі), праектнымі арганізацыямі і будаўнічымі арганізацыямі. Служба зацікаўлена ў захаванні ўсіх будаўнічых норм і правілаў, у эканоміі сродкаў інвестара і захаванні тэрмінаў будаўніцтва. Таму спецыялісты службы заказчыка цесна і аператыўна працуюць з праектнымі і будаўнічымі арганізацыямі, якія выступаюць падрадчыкамі па аб’ектах, для недапушчэння неабгрунтаванага павелічэння тэрмінаў будаўніцтва і для своечасовай здачы аб’екта ў эксплуатацыю.
-
Служба заказчыка ВУ “Віцебскгаз” (Віцебскі, Гарадоцкі і Лёзненскі раёны) — тэл. (0212) 49-52-49;
-
Служба заказчыка ВУ “Оршагаз” (Аршанскі, Дубровенскі і Талачынскі раёны) — тэл. (0216) 42-00-44;
-
Служба заказчыка ВУ “Полацкгаз “ (Полацкі, Верхнядзвінскі, Расонскі, Ушацкі і Шумілінскі раёны) — тэл. (0214) 58-75-14;
-
Служба заказчыка ВУ “Браслаўгаз” (Браслаўскі, Міёрскі і Шаркаўшчынскі раёны) — тэл. (02153) 2-10-19;
-
Служба заказчыка ВУ “Глыбокаегаз” (Глыбоцкі, Докшыцкі і Пастаўскі раёны) — тэл. (02156) 2-00-19;
-
Служба заказчыка ВУ “Чашнікігаз” (Чашніцкі, Бешанковіцкі, Лепельскі і Сенненскі раёны) — тэл. (02133) 3-34-27;
-
Аддзел капітальнага будаўніцтва УП “Віцебскаблгаз” (0212) 49-36-08, 49-36-09.