Згодна з патрабаваннямі Правілаў карыстання газам у побыце ў рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2013 работы па тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце газавыкарыстальнага абсталявання ажыццяўляюцца спецыялістамі газазабеспячальных арганізацый альбо сэрвісных цэнтраў. Сэрвісны цэнтр – гэта арганізацыя або індывідуальны прадпрымальнік, якія заключылі з газазабеспячальнай арганізацыяй дамову аб правядзенні работ па тэхнічным абслугоўванні і рамонце газавыкарыстальнага абсталявання ў спажыўцоў газу.

 

Пералік дакументаў, неабходных для заключэння з ВП “Віцебскаблгаз” дамовы аб сэрвісным абслугоўванні абсталявання:

Oblgas.jpg

  • выпіска са штатнага раскладу на спецыялістаў і рабочых, якія будуць выконваць работы па тэхнічным абслугоўванні і рамонце газавыкарыстальнага абсталявання, з указаннем пасады, адукацыі, спецыяльнасці паводле адукацыі;

  • копіі пратаколаў, якія пацвярджаюць навучанасць работнікаў, якія будуць выконваць работы па тэхнічным абслугоўванні і рамонце газавыкарыстальнага абсталявання;

  • копія загада аб стварэнні пастаяннай камісіі па праверцы ведаў у спецыялістаў і рабочых;

  • зацверджаны кіраўніком пералік нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі, якая маецца ў наяўнасці і абавязковая для выканання пры правядзенні работ;

  • кантрольны пакет службовых і тэхналагічных інструкцый, а таксама інструкцый па ахове працы па ўсіх відах работ, якія будуць выконвацца арганізацыяй або індывідуальным прадпрымальнікам;

  • дакумент, які ўстанаўлівае сістэму кантролю якасці і парадак рэгістрацыі выкананых работ;

  • узор дамовы сэрвіснага абслугоўвання і рамонту абсталявання, што заключаецца са спажыўцамі газу;

  • пералік інструментаў, прыбораў і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца ў працы.

 

Для заключэння дамовы неабходна звяртацца ва ВП “Віцебскаблгаз” (вул. “Праўды”, 36, 210029, г. Віцебск). Тэлефон для даведак: (0212) 49-36-23 (вытворча-тэхнічны аддзел).

У сваёй працы сэрвісны цэнтр абавязаны кіравацца Правіламі карыстання газам у побыце, дамовамі з ДВА “Белпалівагаз “і газазабеспячальнай арганізацыяй, стандартам ДВА “Белпалівагаз” СТП 03.13-2016, стандартам ДВА “Белпалівагаз” СТП 03.45-2016, а таксама іншымі дзейнымі ў Рэспублікі Беларусь НПА і ТНПА.

Перыядычнасць прадастаўлення ў філіялы ВП “Віцебскаблгаз” звестак аб работах, што праводзяцца сэрвісным цэнтрам:

- план-графік правядзення тэхнічнага абслугоўвання газавыкарыстальнага абсталявання на год – штогод не пазней за 15 кастрычніка;

- пералік газавыкарыстальнага абсталявання, якое прайшло тэхнічнае абслугоўванне — штомесяц, не пазней за 10 чысло месяца, наступнага за справаздачным;

- справаздача аб уведзеным у эксплуатацыю газавыкарыстальным абсталяванні — штомесяц, не пазней за 10 чысло месяца, наступнага за справаздачным;

- звесткі аб газавыкарыстальным абсталяванні, якое не прайшло тэхнічнае абслугоўванне з прычыны непрадастаўлення спажыўцом газу доступу, — на працягу 5 рабочых дзён пасля справаздачнага месяца.