Объединенная профсоюзная организация УП "Витебскоблгаз" Объединенная профсоюзная организация УП "Витебскоблгаз"

“Толькі наперад і толькі разам!”

За сваю больш чым векавую гісторыю прафсаюзы сталі сацыяльнай рэальнасцю і ўключаны ў структуру грамадства ў якасці найважнейшага элемента. Ва ВП “Віцебскаблгаз” прафсаюзная работа вядзецца ўжо больш за 20 гадоў. За гэтыя гады адбылося шмат перамен, але галоўнай задачай было і застаецца аб’яднанне намаганняў працоўных у абарону сваіх сацыяльна-эканамічных і палітычных правоў і інтарэсаў. Цяпер аб’яднаная прафсаюзная арганізацыя ВП “Віцебскаблгаз” налічвае сто працэнтаў працоўных. Гэта – прынцыповы падыход кіраўніцтва прадпрыемства, які ў цяперашні час імкнуцца пераняць многія працоўныя калектывы, назіраючы, якога эфекту і развіцця можна дасягнуць разам!

Объединенная профсоюзная организация УП "Витебскоблгаз"

Быць сябрам прафсаюза ВП “Віцебскаблгаз” – гэта значыць быць актыўным, захопленым, дзейным, цікавым, а значыць і паспяховым! Дакладнае разуменне рэспубліканскіх задач, укараненне сваіх прагрэсіўных і, што немалаважна, рэальных ідэй дазволілі нам сёння сфарміраваць магутны прафсаюзны рух.

 

«Только вперед и только вместе!»

Аб’яднаная прафсаюзная арганізацыя ВП “Віцебскаблгаз” мае наступную структуру: 10 пярвічных прафсаюзных арганізацый, у кожнай з якіх створаны некалькі прафсаюзных груп, усяго іх 15. Дадзеная структура набліжана да структуры прадпрыемства.

Аб’яднаны прафсаюз ВП “Віцебскаблгаз” – гэта граматны і перспектыўны тандэм аб’яднанага прафкама і кіраўніцтва прадпрыемства, зладжаная праца якога ахоплівае не толькі ўсе сферы прафесійнай дзейнасці працоўных, але падтрымлівае і заахвочвае цікавасць і самарэалізацыю працаўнікоў у розных напрамках: няхай гэта будзе спорт, народная творчасць або мастацкая самадзейнасць.

Объединенная профсоюзная организация УП "Витебскоблгаз"

Здароўе і жыццё людзей знаходзіцца на пастаянным кантролі Урада Рэспублікі Беларусь, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, РК Прафсаюза Белэнергапалівагаз, а таксама і аб’яднанай прафарганізацыі прадпрыемства. Праводзіцца пэўная работа ў гэтым кірунку: семінары па ахове працы і пажарнай бяспецы, навучанне грамадскіх інспектараў пярвічных прафсаюзных арганізацый ВП “Віцебскаблгаз” для павышэння ўзроўню ведаў і прафесійнай падрыхтоўкі. Пастаянна ажыццяўляецца перыядычны кантроль за станам умоў аховы працы.

Объединенная профсоюзная организация УП "Витебскоблгаз"

Падрыхтоўка і рэалізацыя ўсіх праектаў і мерапрыемстваў патрабуе вялікай уключанасці, прафесіяналізму, творчых знаходак, фінансавых укладанняў і таму немагчымая без аб’яднання намаганняў і магчымасцей кіраўніцтва ВП “Віцебскаблгаз”, аб’яднанага прафкама прадпрыемства і, вядома ж, кожнага працаўніка. Дзякуючы такому падыходу, замацаванаму шматгадовай практыкай, унітарнае прадпрыемства дынамічна развіваецца.

Объединенная профсоюзная организация УП "Витебскоблгаз"

  Объединенная профсоюзная организация УП "Витебскоблгаз"

Нездарма ў хаду ў газавікоў такія дэвізы: “Калі мы з’яднаныя – мы непераможныя!” і “Ні кроку назад, ні кроку на месцы, а толькі наперад і толькі ўсе разам!”