Спорт

Спорт. Усяго адно слова, а як яно шмат значыць! Спорт накіраваны на дасягненне зададзенага выніку ў фізічным развіцці чалавека. Спорт заўсёды ідзе на карысць, ён робіць людзей мацнейшымі як фізічна, так і маральна. А гэта значыць, што абвешчаны шмат гадоў таму лозунг “За здаровы лад жыцця!” трывала ўмацаваўся ў светапогляднай пазіцыі газавікоў.

Акрамя таго, складана паспрачацца з тым, што спорт – гэта яшчэ і адзін з эфектыўных спосабаў згуртавання калектыву. Актыўнаму ўключэнню працаўнікоў у спартыўнае жыццё прадпрыемства спрыяе развітая матэрыяльная база, якая пастаянна абнаўляецца, удасканальваецца (басейн з мінеральнай вадой, тэнісны корт, цір, валейбольная пляцоўка, трэнажорная зала і інш.). Будуюцца новыя спартыўныя аб’екты – частка з іх знаходзіцца на тэрыторыі ДАЦ “Дружба”, таму на спартыўныя дасягненні нацэленыя і дзеці працаўнікоў прадпрыемства.

спорт

 

Тренажерный зал

У выніку такога падыходу працаўнікі прадпрыемства маюць выдатную магчымасць займацца валейболам, футболам, міні-футболам, шашкамі, шахматамі, більярдам, настольным тэнісам, лыжнымі гонкамі, дваябор’ем, тэнісам, плаваннем — не пералічыць усе дысцыпліны, у якіх нашы спартсмены сваёй упартай працай дасягаюць вяршынь!

  спорт

  спорт

Сіла, спрыт, сталёвыя нервы і сабранасць дзень за днём, трэніроўка за трэніроўкай набліжаюць запаветную перамогу. А каб праверыць свае здольнасці і праявіць талент, у працаўнікоў прадпрыемства ёсць маса магчымасцей. Штогод у рамках абласной спартакіяды ВП “Віцебскаблгаз” праводзяцца спаборніцтвы па відах спорту згодна з зацверджаным календаром, а таксама абласная спартакіяда сярод кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў ВП “Віцебскаблгаз”.

спорт

Пільнай увагі заслугоўвае поспех нашых валейбольных каманд.

- жаночая і мужчынская зборныя занялі 3 і 2 месцы, адпаведна, на трэцім Рэспубліканскім турніры па валейболе сярод працаўнікоў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці.

Таксама нашы валейбалісты занялі:

- 1 месца ў міжнародным адкрытым турніры па валейболе;

спорт

- 1 месца ў турніры па валейболе сярод клубаў па фізічнай культуры і спорце арганізацый горада Віцебска;

- 1 месца ў Кубку дзяржаўнай установы “Гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб Віцебск” па валейболе сярод клубаў па фізічнай культуры і спорце арганізацый горада Віцебска;

- 2 месца на міжнародным валейбольным турніры Кубку “Volley ПРАМ-2019”!

спорт

Не толькі валейбалістамі славіцца УП “Віцебскаблгаз”. Пацвярджэннем таму служаць значныя ўзнагароды ў:

  • раённай круглагадовай спартакіядзе сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Кастрычніцкага раёна горада Віцебска;

  • гарадской спартакіядзе сярод клубаў па фізічнай культуры і спорце арганізацый горада Віцебска;

  • 25-ай Рэспубліканскай зімовай галіновай спартакіядзе;

  • 27-ай летняй Рэспубліканскай галіновай спартакіядзе сярод працаўнікоў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці;

спорт

  • 11-ым рэспубліканскім турніры па більярдзе сярод працаўнікоў арганізацый энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці;

  • абласным лёгкаатлетычным кросе, прысвечаным 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь;

  • 12-ай міжгаліновай спартакіядзе прафсаюзаў Віцебскай вобласці.

  • 25-26 мая ў г.Магілёве прайшла 27-ая спартакіяда кіруючых працаўнікоў арганізацый энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці. Падрыхтоўка на папярэдніх унутраных спаборніцтвах, узмоцненыя і рэгулярныя трэніроўкі, камандны дух, воля да перамогі нягледзячы ні на якія перашкоды, а таксама падтрымка адзін аднаго прывялі спартыўную каманду УП “Віцебскаблгаз” да выбітнага выніку - перамогі!

спорт

Не могуць не радаваць дасягненні нашых працаўнікоў у футболе:

  • па выніках 27-га Міжнароднага турніру па міні-футболе сярод працаўнікоў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, нашы футбалісты занялі годнае 3 месца сярод 20 каманд з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Малдовы і Венгрыі, а спартсмен з нашай каманды быў адзначаны асабістай узнагародай “Лепшы варатар”!

спорт

  • на Рэспубліканскім турніры 2019 года па тарфяным (балотным) футболе каманда ПУ “Віцебскторф” заняла 2 месца.

    На працягу года аматары спорту і актыўнага адпачынку могуць праявіць сябе і падтрымаць сваіх калег, наведаўшы спартыўна-масавыя мерапрыемствы:

  • спартыўнае свята ў рамках Сусветнага дня снегу;

  • зімовае культурна-спартыўнае свята “Зімовыя старты-2019”;

  • абласное спартыўнае свята “Віцебская лыжня — 2019”;

спорт спорт

  • футбольны фестываль “Мама, тата, я – футбольная сям’я”.

    Спорт для працаўнікоў прадпрыемства – выдатная магчымасць для ўмацавання здароўя, ён загартоўвае мужнасць, самавалоданне, волю, характар. Спорт дорыць станоўчыя эмоцыі, дапамагае спазнаць самога сябе, адчуць локаць таварыша.

спорт